Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Положение

ПАЛАЖЭННЕ

аб навуковым аб’яднанні вучняў
“Альтаір”

 

1 . Агульныя палажэнні

1.1 Навуковае аб'яднанне вучняў ( далей НАВ ) з’яўляецца самастойным фармаваннем, якое аб’ядноўвае вучняў установы, якія імкнуцца да больш глыбокага пазнання, дасягненняў у розных галінах навукі, тэхнікі, культуры, да развіцця творчага мыслення, інтэлектуальнай ініцыятывы, самастойнасці, аналітычнаму падыходу да ўласнай дзейнасці, набыцця уменняў і навыкаў даследчай працы.

1.2 Непасрэднае кіраўніцтва НАВ ажыццяўляе настаўнік, рэкамендаваны МА настаўнікаў-прадметнікаў.

1.3 Членамі НАВ могуць быць навучэнцы (6-11 кл), якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у дзейнасці НАВ, што праявілі схільнасць да праектнай, творчай і даследчай дзейнасці, а таксама педагагічныя работнікі, студэнты, іншыя спецыялісты і законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў.

1.4. Палажэнне аб навуковым аб’яднанні разглядаецца на пасяджэнні савета НАВ і прымаецца агульным сходам членаў НАВ.

1.5. Сход – вышэйшы орган НАВ. Агульны сход праходзіць 2 разы на год.

1.6. Паседжанне савета НАВ – 1 раз у чвэрць.

 

2. Мэта і задачы

2.1 Мэтай НАВ з'яўляецца стварэнне ўмоў для развіцця, самавызначэння, самарэалізацыі і выхавання вучняў.

2.2 Асноўныя задачы НАВ:

  • выяўленне і падтрымка найбольш адораных вучняў у розных галінах навукі і развіццё іх творчых здольнасцяў;
  • пашырэнне светапогляду вучняў у галіне дасягненняў айчыннай і замежнай навукі;
  • актыўнае ўключэнне вучняў установы адукацыі ў працэс самаадукацыі і самаразвіцця;
  • удасканаленне ўменняў і навыкаў самастойнай працы вучняў, павышэнне ўзроўню ведаў і эрудыцыі ў цікавых галінах навукі;
  • арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў для ўдасканалення працэсу навучання і прафарыентацыі.

Асноўныя напрамкі работы НАВ:

  • уключэнне ў навукова-даследчую дзейнасць здольных вучняў у адпаведнасці з іх навуковымі інтарэсамі;
  • уменне працаваць з навуковай літаратурай, фарміраванне культуры навуковага даследавання;
  • аказанне дапамогі ў правядзенні даследчай працы;
  • арганізацыя індывідуальных кансультацый у ходзе даследванняў;
  • рэцэнзаванне навуковых работ, падрыхтоўка да ўдзелу ў навукова-практычных, даследчых канферэнцыях, алімпіядах, інтэлектуальных гульнях.

3. Структура і арганізацыя работы

3.1. Навуковае аб’яднанне навучэнцаў выбірае Савет у складзе 4 чалавек, на чале якога стаіць старшыня, які выбіраецца адкрытым галасаваннем з ліку членаў Савета НАВ тэрмінам на адзін год.

3.2.Старшыня НАВ (абіраецца з ліку вучняў 9-10 класаў):

складае план НАВ на навучальны год і кіруе яго ажыццяўленнем;
рыхтуе матэрыялы для разгляду на пасяджэннях савета;
складае справаздачу аб праведзенай рабоце;
прадстаўляе тэматыку выбраных тэм даследаванняў на пасяджэннях НАВ;

3.3. Членамі Савета з'яўляюцца кіраўнікі МА з ліку настаўнікаў школы і прадстаўнікі вучняў ;

3.4. Склад Савета зацвярджаецца дырэктарам ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Лядзенскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”

3.5. Савет навуковага аб’яднання вучняў:

сцвярджае план працы НАВ на навучальны год;
сцвярджае склад секцыі, якія распрацоўваюць пэўныя тэмы даследаванняў;
заслухвае справаздачы секцый, старшыню НАВ;
арганізоўвае школьныя канферэнцыі, выставы, экспедыцыі;
аказвае дапамогу ў арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў па прадметах.

3.6. Асноўнымі структурнымі падраздзяленнямі НАВ з'яўляюцца навуковыя секцыі:

1)    гуманітарная (руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура, гісторыя і краязнаўства, грамадазнаўства);
2)    фізіка-матэматычная (матэматыка, інфарматыка, фізіка)
3)     прыродазнаўчая (хімія, біялогія, геаграфія);
4)    прыкладной і мастацкай творчасці (працоўнае навучанне, выяўленчае мастацтва, музыка);

Курыруе працу кожнай прадметнай секцыі настаўнік школы, рэкамендаваны МА настаўнікаў.

3.7. НАВ працуе па плане, зацверджаным дырэктарам школы.

3.8. Агульнае кіраўніцтва працай навуковага таварыства вучняў ўскладзена на настаўніка, які ажыццяўляе ўлік вынікаў навукова - даследчай работы школьнікаў і заахвочвае актывістаў.

3.9. Кантроль за працай НАВ ажыццяўляецца намеснікам дырэктара школы.

3.10. Вынікам працы з'яўляецца штогадовая навуковая канферэнцыя.

4. Змест і формы работы

Дзейнасць НАВ ажыццяўляецца ў некалькіх кірунках:

 4.1. Пазнавальна-камунікатыўны кірунак ажыцяўляецца праз:

дзейнасць у праектах, удзел у прадметных алімпіядах, правядзенне семінараў, дыскусій; выступленні з лекцыямі, дакладамі, паведамленнямі, творчымі справаздачамі; сустрэчы з навукоўцамі, супрацоўнікамі музеяў, архіваў; падрыхтоўка творчых работ і іх публікацыя ў зборніках; арганізацыю інтэлектуальных гульняў, конкурсаў, выстаў, прадметных тыдняў і інш па развіццю пазнавальных інтарэсаў і творчых здольнасцяў навучэнцаў.

4.2. Навукова-даследчы  -   арганізуецца ў такіх формах, як:

выкананне індывідуальных навукова – даследчых работ пад кіраўніцтвам выкладчыкаў;
удзел у штогадовай навуковай канферэнцыі школы;
удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх канферэнцыях і конкурсах навукова – даследчых работ.                 

 

  1. Правы і абавязкі членаў НАВ

5.1. Членамі НАВ могуць быць вучні, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у працы НАВ, што праявілі схільнасць да праектнай і даследчай дзейнасці, а таксама педагагічныя работнікі, студэнты , іншыя спецыялісты і законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў.

5.2 . Члены НАВ абавязаны:

5.2.1. актыўна працаваць у НАВ, удзельнічаць у канферэнцыях, самастойна паглыбляць веды па абранай галіне навук, прапагандаваць яе дасягненні;

 

5.3. Члены НАВ маюць права:

5.3.1.працаваць у НАВ;

5.3.2. мець навуковага кіраўніка;

5.3.3. атрымліваць індывідуальныя кансультацыі ў педагагічных работнікаў установы адукацыі;

5.3.4. атрымліваць характарыстыку сваёй працы;

5.3.5. прымаць удзел у канферэнцыях, конкурсах рознага ўзроўню;

5.3.6. публікаваць вынікі сваёй дзейнасці;

5.3.7. добраахвотна выйсці са складу НАВ.

5.4. Па выніках навукова -практычнай канферэнцыі за актыўную працу ў НАВ і дасягнутыя творчыя поспехі ў даследчай дзейнасці члены НАВ могуць быць узнагароджаны дыпломамі, каштоўнымі падарункамі, могуць быць рэкамендаваны да ўдзелу ў канферэнцыях розных узроўняў; могуць быць накіраваны для ўдзелу ў конкурсах іншага ўзроўню.

 

6.Заключныя становішчы

6.1. Змены і дапаўненні ў Палажэнне аб навуковым таварыстве вучняў школы ўносяцца па прапанове Савета НАВ і зацвярджаюцца на пасяджэнні Савета.

6.2. Рэарганізацыя і ліквідацыя НАВ адбываецца па рашэнні Савета НАВ

 

 

 Інфармацыя аб дзейнасці навуковага аб’яднання вучняў “Альтаір”
за перыяд 2011-2018гг.

Веды служаць надзейнай падтрымкай для бясконцага развіцця пазнаваўчых і творчых здольнасцяў. Пазнаваўчыя і даследчыя здольнасці – паказчыкі разумовага развіцця вучняў. Уменне задаваць пытанні , мэтанакіравана назіраць, аналізаваць, выпрацоўвацьправільную гіпотэзу, умець даказаць і ацаніць сваю дзейнасць – паказчык узроўню развіцця пазнаваўчых і даследчых здольнасцяў. Прадметы філалагічнага, фізіка-матэматычнага , гістарычнага і  прыродаведчага накірунку маюць вялікі патэнцыял для іх фарміравання.

Адной з галоўных задач школы – развіццё ў вучняў здольнасцяў да самастойнай, творчай, пазнаваўчай дзейнасці.

Навуковае аб’яднанне вучняў “Альтаір” існуе ў ДУА “Вучэбна-педагагічны комлекс Лядзенскі дзіцячы сад- сярэдняя школа” на працягу 6 гадоў. Першапачаткова ў склад НАВ уваходзілі вучні толькі 9-11 класаў, але з 2011 года па рашэнню Савета НАВ былі прыняты ў НАВ і вучні з 3-8 клас. НАВ “Альтаір” аб’ядноўвае здольных да навуковых пазнанняў, зацікаўленых у павышэнні свайго інтэлектуальнага ўзроўню вучняў, якія імкнуцца да глыбокіх ведаў па розных прадметах. Асноўная мэта навукова-даследчай дзейнасці – расшырэнне кругагляду вучняў у галіне даследвання айчыннай і замежнай навукі.

Для арганізацыі работы навуковага аб’яднання вучняў “Альтаір” кожны год на агульным сходзе абіраецца Савет і складаецца план работы на год, які зацвярджаецца дырэктарам установы, выбіраецца старшыня Савета з ліку вучняў 9-11 класаў.

 Важным накірункам работы НАВ з’яўляюцца наступныя віды дзейнасці : 

  • арганізацыйная,
  • адукацыйная,
  • даследчая,
  • аналітычная.

Патрэбна звярнуць увагу на тое, што кожны год у школе праводзяцца:

  • прадметныя алімпіяды,
  • інтэлектуальныя гульні,
  • навукова-практычныя канферэнцыі.

Усе члены НАВ “Альтаір” прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх прадметных алімпіядах. Пераможцы ўнутрышкольных алімпіяд прымаюць удзел у раённых аліпіядах. За 2015/2016 навучальны год вучні са складу НАВ “Альтаір” прынялі ўдзел у аліпіядзе па рускай мове і літаратуры(Ахрамовіч Н., Свяшчэннікава А. узнагароджаны  дыпломамі  І і  ІІІ ступені), па фізіцы (Альфяровіч А.узнагароджана дыпломам  ІІ ступені), па беларускай мове і літаратуры (Альфяровіч А. узнагароджана дыпломам  І ступені), прынялі ўдзел па алімпіядзе па гісторыі.

У школе былі праведзены рад мерапрыемстваў , якія дапамагаюць павысіць цікавасць вучняў да вывучэння прадметаў. Інтэлектуальныя гульні па прадметах:

Брэйн-рынг,  “Поле цудаў”,  “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам?” , “Прыродны калейдаскоп”, “Беларускі каляндар”, “Слабае звяно”, “Турнір юных хімікаў”, “Дзелавая гульня “Два караблі”, “Інтэрактыўная гульня “Самы разумны” , “Марскі бой”і інш.

Вучні са складу НАВ актыўна ўдзельнічаюць у прадметных тыднях, дапамагаюць праводзіць пазакласныя мерапрыемствы, праводзяць інфармацыйныя гадзіны, ажыццяўляюць дні самаўпраўлення ў школе.

Кожны год вучні са складу НАВ “Альтаір” праводзяць унутрышкольны турнір “Што? Дзе? Калі?”, каманда-пераможца прымае ўдзел у раённым турніры “Што? Дзе?Калі?”. У 2015/2016 навучальным годзе за ўдзел у абласным турніры, прысвечаным памяці Ю. Мірановіча, былі ўзнагароджаны граматай.

Шмат увагі кожны год  накіравана на правядзенне ў школе міжнародных конкурсаў: “Буслік”, “Журавлик”, “Зубренок”, “Кенгуру”, “Каласок”, “Лингвистенок”, “Інфамышка”, “Глабусёнак”, “Белка” , “Сініца”, “Кентаўрык”, “Алімпіёнак”.

Вучні са складу НАВ прымаюць удзел і ў дыстанцыйных алімпіядах. Вучні Юрчанка З., Альфяровіч А., Свяшчэннікава А. выйшлі ў ІІ этап дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы; Альфяровіч А., Ахрамовіч Н. выйшлі ў ІІ этап дыстанцыйнай алімпіяды па хіміі.

Кожны год у школе адбываецца навукова-практычная канферэнцыя, на якой выступаюць вучні з навукова-практычнымі работамі, вучэбнымі і сацыяльна-значнымі праектамі. У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 70% членаў НАВ “Альтаір”. У 2013/2014 навучальным годзе 2 работы сталі пераможцамі і прызёрамі раённых навукова-практычных канферэнцый і конкурсаў. У 2014/2015 навучальным годзе 1 работа стала пераможцай і прызёрам раённых навукова-практычных канферэнцый . У 2015/2016 навучальным годзе школа прадставіла на раённы конкурс навукова-даследчых работ 1 работу, якая заняла І месца ў раёне.

Рэкамендацыі: Неабходна праводзіць больш паслядоўную работу па прыцягненню настаўнікаў і вучняў у дадзеныя віды дзейнасці, прадумаць сістэму заахвочвання ўдзельнікаў НАВ. Сістэматычна папаўняць базу дадзеных “Адораныя дзеці”. Павялічыць колькасць даследчых работ для ўдзелу ў раённай і абласной НПК.

 

Эксперт                                           І.Г. Жаваранкава      

                                                          Л.М.Соніч

                                                           

Аналіз дзейнасці навуковага аб’яднання вучняў “Альтаір”
за 2022/2023 навучальны год

Мэта аналіза: вызначэнне ўзроўню прадуктыўнасці работы НАВ, яе ролі ў працэсе пашырэння кругагляду вучняў у галіне дасягненняў айчыннай і замежнай навукі і культуры, выяўленне найбольш адораных вучняў у розных галінах навукі і развіццё іх творчых здольнасцяў.

Веды служаць надзейнай падтрымкай для бясконцага развіцця пазнаваўчых і творчых здольнасцяў. Пазнаваўчыя і даследчыя здольнасці – паказчыкі разумовага развіцця вучняў. Уменне задаваць пытанні , мэтанакіравана назіраць, аналізаваць, выпрацоўвацьправільную гіпотэзу, умець даказаць і ацаніць сваю дзейнасць – паказчык узроўню развіцця пазнаваўчых і даследчых здольнасцяў. Прадметы філалагічнага, фізіка-матэматычнага , гістарычнага і  прыродаведчага накірунку маюць вялікі патэнцыял для іх фарміравання.

Адной з галоўных задач школы – развіццё ў вучняў здольнасцяў да самастойнай, творчай, пазнаваўчай дзейнасці.

Навуковае аб’яднанне вучняў “Альтаір” існуе ў ДУА “Лядзенская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна” на працягу 12 гадоў. Першапачаткова ў склад НАВ уваходзілі вучні толькі 9-11 класаў, але  па рашэнню Савета НАВ былі прыняты ў НАВ і вучні з 3-8 клас. НАВ “Альтаір” аб’ядноўвае здольных да навуковых пазнанняў, зацікаўленых у павышэнні свайго інтэлектуальнага ўзроўню вучняў, якія імкнуцца да глыбокіх ведаў па розных прадметах. Асноўная мэта навукова-даследчай дзейнасці – расшырэнне кругагляду вучняў у галіне даследвання айчыннай і замежнай навукі.

 Для арганізацыі работы навуковага аб’яднання вучняў “Альтаір” кожны год на агульным сходзе абіраецца Савет і складаецца план работы на год, які зацвярджаецца дырэктарам установы, выбіраецца старшыня Савета з ліку вучняў 9-11 класаў.

 Важным накірункам работы НАВ з’яўляюцца наступныя віды дзейнасці : 

  • арганізацыйная,
  • адукацыйная,
  • даследчая,
  • аналітычная.

Патрэбна звярнуць увагу на тое, што кожны год у школе праводзяцца:

  • прадметныя алімпіяды,
  • інтэлектуальныя гульні,
  • навукова-практычныя канферэнцыі.

Усе члены НАВ “Альтаір” прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх прадметных алімпіядах (першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах). Пераможцы ўнутрышкольных алімпіяд прымаюць удзел у раённых аліпіядах (другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах).

У школе былі праведзены мерапрыемствы , якія дапамагаюць павысіць цікавасць вучняў да вывучэння прадметаў. Інтэлектуальныя гульні па прадметах:

Брэйн-рынг,  “Поле цудаў”,  “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам?” , “Прыродны калейдаскоп”, “Беларускі каляндар”, “Слабае звяно”, “Турнір юных хімікаў”, “Дзелавая гульня “Два караблі”, “Інтэрактыўная гульня “Самы разумны” , “Марскі бой”і інш.

Вучні са складу НАВ актыўна ўдзельнічаюць у прадметных тыднях, дапамагаюць праводзіць пазакласныя мерапрыемствы, праводзяць інфармацыйныя гадзіны, ажыццяўляюць дні самаўпраўлення ў школе.

Кожны год вучні са складу НАВ “Альтаір” праводзяць унутрышкольны турнір “Што? Дзе? Калі?”, каманда-пераможца прымае ўдзел у раённым турніры “Што? Дзе?Калі?”. 

Шмат увагі кожны год  накіравана на правядзенне ў школе міжнародных конкурсаў: “Буслік”, “Журавлик”, “Зубренок”, “Кенгуру”, “Каласок”, “Лингвистенок”, “Інфамышка”, “Глабусёнак”, “Белка” , “Сініца”, “Кентаўрык”, “Алімпіёнак”.

Вучні са складу НАВ прымаюць удзел і ў дыстанцыйных алімпіядах. 

На працягу навучальнага года ў школе былі арганізаваны і праведзены індывідуальныя і групавыя кансультацыі , дзе праходзіла абмеркаванне і карэкціроўка праектаў і даследчых работ, аказвалася дапамога ў вырашэнні пытанняў арганізацыі розных відаў работ

Кожны год у школе адбываецца навукова-практычная канферэнцыя, на якой выступаюць вучні з навукова-практычнымі работамі, вучэбнымі і сацыяльна-значнымі праектамі. У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 90% членаў НАВ “Альтаір”. 

Вывады: У цэлым,школьнае НАВ “Альтаір” выконвае мэты і задачы, якія былі пастаўлены перад ім у пачатку навучальнага года. Работа НАВ вядзецца здавальняюча. Лік вучняў, уключаных у даследчую дзейнасць, застаецца стабільным. Аднак пакуль не ўсе настаўнікі разумеюць неабходнасць удзелу вучняў у даследчай працы.

Рэкамендацыі: Неабходна праводзіць больш паслядоўную работу па прыцягненню настаўнікаў і вучняў у дадзеныя віды дзейнасці, прадумаць сістэму заахвочвання ўдзельнікаў НАВ. Сістэматычна папаўняць базу дадзеных “Адораныя дзеці”. Павялічыць колькасць даследчых работ для ўдзелу ў раённай і абласной НПК.