Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Мэты і задачы

Мэтай дзейнасці ўстановы адукацыі з'яўляецца забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі, фарміраванне ў яго маральных норм, садзейнічанне набыццю ім сацыяльнага вопыту, забеспячэнне права вучняў на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі з улікам іх індывідуальных паьрэб, схільнасцей і запытаў, стварэнне спецыяльных умоў для развіцця іх творчага інтэлектуальнага патэнцыялу, свядомага прафессійнага самавызначэння, далейшай адукацыі і працоўнай дзейнасці, далучэнне навучэнцаў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

Мэта работы ўстановы адукацыі ў новым навучальным годзе: стварэнне ўмоў для паспяховага развіцця ўстановы адукацыі, удасканалення адукацыйнага працэсу, арыентаванага на задавальненне адукацыйных запытаў удзельнікаў адукацыйнага працэсу для забяспечэння павышэння эфектыўнасці і якасці адукацыі і выхавання.

Мэта метадычнай работы: аказанне дзейснай дапамогі педагагічным работнікам ў павышэнні ўзроўню іх тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, садзейнічанне ў асваенні і ўкараненні ў адукацыйны працэс эфектыўнага педагагічнага вопыту, сучасных адукацыйных методык для павышэння якасці адукацыі і выхавання.

Мэта выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы на 2025/2026 навучальны год: садзейнічанне асобаснаму станаўленню грамадзяніна і патрыёта, прафесіянала-працаўніка, адказнага сем’яніна, духоўна - маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця праз узмацненне ўзаемадзеяння з сям’ёй, грамадскасцю, соцыумам; актывізацыя грамадзянскага, патрыятычнага і прававога выхавання; захаванне і ўзмацненне здароўя навучэнцаў; фарміраванне высокіх маральна-этычных норм паводзін навучэнцаў; актыўнае выкарыстанне сучасных тэхналогій і новых інфармацыйных рэсурсаў.

Задачы ўстановы адукацыі на 2025/2026 навучальны год: 

1. Забяспечваць стабільныя рэзультаты вучэбнай дзейнасці на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз павышэнне якасці выкладання вучэбных і факультатыўных заняткаў.

2. Удасканальваць сістэму работы з вучнямі па падрыхтоўцы
да рэзультатыўнага ўдзелу ў прадметных алімпіядах, конкурсах даследчага характару, інтэлектуальных конкурсах, абавязковых выпускных экзаменах, цэнтралізаваным экзамене і цэнтралізаваным тэсціраванні, выкарыстоўваючы магчымасці вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласную дзейнасць, індывідуальную работу, дапрофільную падрыхтоўку і профільнае навучанне;

3. Забяспечваць якасць спецыяльнай адукацыі праз стварэнне спецыяльных ўмоў для атрымання адукацыі вучнямі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

4. Удасканальваць работу па павышэнні кампетэнтнасці педагогаў у вобласці выкарыстання эфектыўных адукуацыйных методык і сродкаў навучання і выхавання пры правядзенні вучэбных і факультатыўных заняткаў, інтэлектуальна-творчага развіцця асобы, арганізацыі работы па выяўленні, падтрымцы і навучанні высокаматываваных і адораных вучняў праз развіццё інтэлектуальна-творчага патэнцыялу, прафесійнага самаразвіцця кожнага педагога ў адпаведнасці з яго запытамі, аказанне кансультатыўнай дапамогі педагогам па арганізацыйна-метадычных, псіхолага-педагагічных пытаннях, асваенне і ўкараненне, абагульненне і трансляцыю эфектыўнага педагагічнага вопыту.

5. Фарміраваць грамадзянскаць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, праз выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў, арганізацыю пазаўрочнай дзейнасці, удзел у моладзевых арганізацыях

6. Ажыццяляць падтрымку маладых спецыялістаў і садзейнічаць замацаванню іх на працоўных месцах праз стварэнне ўмоў для адаптацыі ў калектыве і прафесійнай самарэалізацыі.

7. Ствараць камфортныя, бяспечныя ўмовы прыбывання ва ўстанове адукацыі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і фарміраваць у іх навыкі здаровага ладу жыцця.