Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Положение

ПАЛАЖЭННЕ

аб навуковым таварыстве навучэнцаў
“Альтаір”

 

1 . Агульныя палажэнні

1.1 Навуковае таварыства навучэнцаў (далей НТН) з’яўляецца самастойным фармаваннем, якое аб’ядноўвае вучняў установы, якія імкнуцца да больш глыбокага пазнання, дасягненняў у розных галінах навукі, тэхнікі, культуры, да развіцця творчага мыслення, інтэлектуальнай ініцыятывы, самастойнасці, аналітычнаму падыходу да ўласнай дзейнасці, набыцця уменняў і навыкаў даследчай працы.

1.2 Непасрэднае кіраўніцтва НТН ажыццяўляе настаўнік, рэкамендаваны МА настаўнікаў-прадметнікаў.

1.3 Членамі НТН могуць быць навучэнцы (3-11 класаў), якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у дзейнасці НТН, што праявілі схільнасць да праектнай, творчай і даследчай дзейнасці, удзелу ў конкурсах і творых праектаў, а таксама педагагічныя работнікі, студэнты, іншыя спецыялісты і законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў.

1.4. Палажэнне аб навуковым аб’яднанні разглядаецца на пасяджэнні савета НТН і прымаецца агульным сходам членаў НТН.

1.5. Сход – вышэйшы орган НТН. Агульны сход праходзіць 2 разы на год.

1.6. Паседжанне савета НТН – 1 раз у чвэрць.

2. Мэта і задачы

2.1 Мэтай НТН з'яўляецца стварэнне ўмоў для развіцця, самавызначэння, самарэалізацыі і выхавання навучэнцаў.

2.2 Асноўныя задачы НТН:

  • выяўленне і падтрымка найбольш адораных вучняў у розных галінах навукі і развіццё іх творчых здольнасцяў;
  • пашырэнне светапогляду вучняў у галіне дасягненняў айчыннай і замежнай навукі;
  • актыўнае ўключэнне вучняў установы адукацыі ў працэс самаадукацыі і самаразвіцця;
  • удасканаленне ўменняў і навыкаў самастойнай работы навучэнцаў, павышэнне ўзроўню ведаў і эрудыцыі ў цікавых галінах навукі;
  • арганізацыя даследчай дзейнасці навучэнцаў, для ўдасканалення працэсу навучання і прафарыентацыі.

Асноўныя напрамкі работы НТН:

  • уключэнне ў навукова-даследчую, творчую дзейнасць здольных навучэнцаў у адпаведнасці з іх навуковымі , творчымі інтарэсамі;
  • уменне працаваць з мастацкай, навуковай літаратурай, фарміраванне культуры навуковага даследавання;
  • аказанне дапамогі ў правядзенні даследчай работы;
  • арганізацыя індывідуальных кансультацый у ходзе даследванняў, творчага працэсу;
  • рэцэнзаванне навуковых, творчых работ, падрыхтоўка да ўдзелу ў навукова-практычных, даследчых канферэнцыях, алімпіядах, інтэлектуальных гульнях, творых конкурсах.

3. Структура і арганізацыя работы

3.1. Навуковае таварыства навучэнцаў выбірае Савет у складзе 4 чалавек, на чале якога стаіць старшыня, які выбіраецца адкрытым галасаваннем з ліку членаў Савета НТН тэрмінам на адзін навучальны год.

3.2.Старшыня НТН (абіраецца з ліку вучняў 11 класа):

складае план НТН на навучальны год і кіруе яго ажыццяўленнем;
рыхтуе матэрыялы для разгляду на пасяджэннях савета;
складае справаздачу аб праведзенай рабоце;
прадстаўляе тэматыку выбраных тэм даследаванняў на пасяджэннях НТН;

3.3. Членамі Савета з'яўляюцца  настаўнікі школы і прадстаўнікі вучняў;

3.4. Склад Савета зацвярджаецца дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі “Лядзенская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна”;

3.5. Савет навуковага таварыства навучэнцаў:

сцвярджае план работы НТН на навучальны год;
заслухоўвае старшыню НТН па пытаннях абраных на навучальны год тэм даследчых работ, удзел у творчых праектах;
арганізоўвае школьныя канферэнцыі, выставы, экскурсіі;
аказвае дапамогу ў арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў па прадметах.

3.6. НТН працуе па плане, зацверджаным дырэктарам установы адукацыі.

3.7. Агульнае кіраўніцтва па рабоце ў напісанні навукова-даследчай рабоцы, творчай работы ўскладзена на настаўніка-прадметніка, класнага кіраўніка (па напрамку дзейнасці) .

3.8. Кантроль за працай НТН ажыццяўляецца намеснікам дырэктара школы.

3.9. Вынікам працы з'яўляецца справаздача  навуковай ці творчай работы па накірунках.

4. Змест і формы работы

Дзейнасць НТН ажыццяўляецца ў некалькіх кірунках:

 4.1. Пазнавальна-камунікатыўны  ажыцяўляецца праз:

дзейнасць у праектах, удзел у прадметных алімпіядах, правядзенне семінараў, дыскусій; выступленні з лекцыямі, дакладамі, паведамленнямі, творчымі справаздачамі; сустрэчы з навукоўцамі, супрацоўнікамі музеяў, архіваў; падрыхтоўка творчых работ і іх публікацыя ў зборніках; арганізацыю інтэлектуальных гульняў, конкурсаў, выстаў, прадметных тыдняў і інш па развіццю пазнавальных інтарэсаў і творчых здольнасцяў навучэнцаў.

4.2. Навукова-даследчы  -   арганізуецца ў такіх формах, як:

выкананне індывідуальных навукова-даследчых работ пад кіраўніцтвам настаўнікаў;
удзел у штогадовай навуковай канферэнцыі установы адукацыі, прэзентацыі творчых работ;
удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх канферэнцыях і конкурсах навукова-даследчых работ, творчых праектах (у адпаведнасці з загадам).    

  1. Правы і абавязкі членаў НТН:

5.1. Членамі НТН могуць быць навучэнцы, якія выказалі жаданне ўдзельнічаць у рабоце таварыства, што праявілі схільнасць да праектнай, даследчай і творчай дзейнасці, а таксама педагагічныя работнікі, студэнты, іншыя спецыялісты і законныя прадстаўнікі непаўналетніх вучняў.

5.2 . Члены НТН абавязаны:

5.2.1. актыўна працаваць у НТН, удзельнічаць у канферэнцыях (па напрамках дзейнасці), самастойна паглыбляць веды па абранай галіне навук, прапагандаваць яе дасягненні, паляпшаць творчыя здольнасці;

5.3. Члены НТН маюць права:

5.3.1. унасіць прапановы па напісанні тэм, распрацоўцы творчых праектаў;

5.3.2. мець навуковага кіраўніка;

5.3.3. атрымліваць індывідуальныя кансультацыі ў педагагічных работнікаў установы адукацыі (па напрамках дзейнасці);

5.3.4. атрымліваць характарыстыку сваёй працы;

5.3.5. прымаць удзел у канферэнцыях, конкурсах рознага ўзроўню;

5.3.6. публікаваць вынікі сваёй дзейнасці;

5.3.7. добраахвотна выйсці са складу НТН.

5.4. Па выніках навукова-практычнай канферэнцыі, выніках творчых праектаў, за актыўную працу ў НТН і дасягнутыя  поспехі  члены НТН могуць быць узнагароджаны дыпломамі, каштоўнымі падарункамі, могуць быць рэкамендаваны да ўдзелу ў канферэнцыях розных узроўняў; могуць быць накіраваны для ўдзелу ў конкурсах іншага ўзроўню.

 6.Заключныя становішчы

6.1. Змены і дапаўненні ў Палажэнне аб навуковым таварыстве навучэнцаў установы адукацыі ўносяцца па прапанове Савета НТН і зацвярджаюцца на пасяджэнні Савета.

6.2. Рэарганізацыя і ліквідацыя НТН адбываецца па рашэнні Савета НТН

Аналіз дзейнасці навуковага аб’яднання вучняў “Альтаір”
за 2024/2025 навучальны год

Мэта аналіза: вызначэнне ўзроўню прадуктыўнасці работы НАВ, яе ролі ў працэсе пашырэння кругагляду вучняў у галіне дасягненняў айчыннай і замежнай навукі і культуры, выяўленне найбольш адораных вучняў у розных галінах навукі і развіццё іх творчых здольнасцяў.

Веды служаць надзейнай падтрымкай для бясконцага развіцця пазнаваўчых і творчых здольнасцяў. Пазнаваўчыя і даследчыя здольнасці – паказчыкі разумовага развіцця вучняў. Уменне задаваць пытанні , мэтанакіравана назіраць, аналізаваць, выпрацоўвацьправільную гіпотэзу, умець даказаць і ацаніць сваю дзейнасць – паказчык узроўню развіцця пазнаваўчых і даследчых здольнасцяў. Прадметы філалагічнага, фізіка-матэматычнага , гістарычнага і  прыродаведчага накірунку маюць вялікі патэнцыял для іх фарміравання.

Адной з галоўных задач школы – развіццё ў вучняў здольнасцяў да самастойнай, творчай, пазнаваўчай дзейнасці.

Навуковае аб’яднанне вучняў “Альтаір” існуе ў ДУА “Лядзенская сярэдняя школа Чэрвеньскага раёна” на працягу 13 гадоў. Першапачаткова ў склад НАВ уваходзілі вучні толькі 9-11 класаў, але  па рашэнню Савета НАВ былі прыняты ў НАВ і вучні з 5-8 класаў. НАВ “Альтаір” аб’ядноўвае здольных да навуковых пазнанняў, зацікаўленых у павышэнні свайго інтэлектуальнага ўзроўню вучняў, якія імкнуцца да глыбокіх ведаў па розных прадметах. Асноўная мэта навукова-даследчай дзейнасці – расшырэнне кругагляду вучняў у галіне даследвання айчыннай і замежнай навукі.

 Для арганізацыі работы навуковага аб’яднання вучняў “Альтаір” кожны год на агульным сходзе абіраецца Савет і складаецца план работы на год, які зацвярджаецца дырэктарам установы, выбіраецца старшыня Савета з ліку вучняў 9-11 класаў.

 Важным накірункам работы НАВ з’яўляюцца наступныя віды дзейнасці : 

  • арганізацыйная,
  • адукацыйная,
  • даследчая,
  • аналітычная.

Патрэбна звярнуць увагу на тое, што кожны год у школе праводзяцца:

  • прадметныя алімпіяды,
  • інтэлектуальныя гульні,
  • навукова-практычныя канферэнцыі.

Усе члены НАВ “Альтаір” прымаюць актыўны ўдзел ва ўсіх прадметных алімпіядах (першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах). Пераможцы ўнутрышкольных алімпіяд прымаюць удзел у раённых аліпіядах (другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах).

У школе былі праведзены мерапрыемствы , якія дапамагаюць павысіць цікавасць вучняў да вывучэння прадметаў. Інтэлектуальныя гульні па прадметах:

Брэйн-рынг,  “Поле цудаў”,  “Хто хоча стаць дзесяцібальнікам?” , “Прыродны калейдаскоп”, “Беларускі каляндар”, “Слабае звяно”, “Турнір юных хімікаў”, “Дзелавая гульня “Два караблі”, “Інтэрактыўная гульня “Самы разумны” , “Марскі бой”і інш.

Вучні са складу НАВ актыўна ўдзельнічаюць у прадметных тыднях, дапамагаюць праводзіць пазакласныя мерапрыемствы, праводзяць інфармацыйныя гадзіны, ажыццяўляюць дні самаўпраўлення ў школе.

Кожны год вучні са складу НАВ “Альтаір” праводзяць унутрышкольны турнір “Што? Дзе? Калі?”, каманда-пераможца прымае ўдзел у раённым турніры “Што? Дзе?Калі?”. 

Шмат увагі кожны год  накіравана на правядзенне ў школе міжнародных конкурсаў: “Буслік”, “Журавлик”, “Зубренок”, “Кенгуру”, “Каласок”, “Лингвистенок”, “Інфамышка”, “Глабусёнак”, “Белка” , “Сініца”, “Кентаўрык”, “Алімпіёнак”.

Вучні са складу НАВ прымаюць удзел і ў дыстанцыйных алімпіядах. 

На працягу навучальнага года ў школе былі арганізаваны і праведзены індывідуальныя і групавыя кансультацыі , дзе праходзіла абмеркаванне і карэкціроўка праектаў і даследчых работ, аказвалася дапамога ў вырашэнні пытанняў арганізацыі розных відаў работ

Кожны год у школе адбываецца навукова-практычная канферэнцыя, на якой выступаюць вучні з навукова-практычнымі работамі, вучэбнымі і сацыяльна-значнымі праектамі. У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 90% членаў НАВ “Альтаір”. 

Вывады: У цэлым,школьнае НАВ “Альтаір” выконвае мэты і задачы, якія былі пастаўлены перад ім у пачатку навучальнага года. Работа НАВ вядзецца здавальняюча. Лік вучняў, уключаных у даследчую дзейнасць, застаецца стабільным. Аднак пакуль не ўсе настаўнікі разумеюць неабходнасць удзелу вучняў у даследчай працы.

Рэкамендацыі: Неабходна праводзіць больш паслядоўную работу па прыцягненню настаўнікаў і вучняў у дадзеныя віды дзейнасці, прадумаць сістэму заахвочвання ўдзельнікаў НАВ. Сістэматычна папаўняць базу дадзеных “Адораныя дзеці”. Павялічыць колькасць даследчых работ для ўдзелу ў раённай і абласной НПК.