24 кастрычніка ў Лядзенскай сярэдняй школе Чэрвеньскага раёна ў межах "ШАГу" адбылася сустрэча з першым сакратаром Чэрвеньскага раённага камітэта грамадскага аб'яднання "БРСМ" Марыяй Віктараўнай Крывель і членам Чэрвеньскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Завадскім Генадзем Анатольевічам.
Марыя Віктараўна распавяла пра дзейнасць валанцерскіх атрадаў і акцыі. Навучэнцам, якія дасягнулі 14 гадоў, былі ўручаны білеты грамадскага аб'яднання "БРСМ", значкі і невялікія падарункі.
Віншуем юных грамадзячн нашай краіны і жадаем поспехаў ў жыцці і вучобе.