Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Примерная программа реализации проекта "Родительский университет"

ПРАГРАМА РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА «БАЦЬКОЎСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ»

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік»

для бацькоў вучняў I—IV класаў,

II ступень  «Маё дзіця — падлетак»

для бацькоў вучняў V—IX класаў,

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік»

для бацькоў навучэнцаў X—XI класаў

устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

Праграма Бацькоўскага ўніверсітэта распрацавана ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

Аўтары:

Мартынава Вера Васільеўна, дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

Пагодзіна Алена Канстанцінаўна, старшы выкладчык кафедры сацыяльнай педагогікі БДПУ.

Рэцэнзенты:

кафедра узроставай і педагагічнай псіхалогіі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка» (кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры Е. В. Бандарчук);

дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 153 г. Мінска» М. І. Паляшчук.

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Школа з’яўляецца найважнейшым сацыяльным інстытутам, з якім сям’я ўзаемадзейнічае на працягу ўсяго навучання дзіцяці. Эфектыўнасць адукацыі і выхавання дзіцяці шмат у чым залежыць ад таго, наколькі цесная гэтая сувязь. Патрабаванні сучаснай рэальнасці стымулююць педагогаў авалодваць найноўшымі педагагічнымі тэхналогіямі для выкарыстання іх у сваёй працы, шукаць эфектыўныя формы ўзаемадзеяння з бацькамі. Супрацоўніцтва сям’і і школы ў інтарэсах дзіцяці можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі яны стануць саюзнікамі, што дазволіць ім лепш спазнаць дзіця, улічваць індывідуальныя асаблівасці пры развіцці яго здольнасцей, сфарміраваць жыццёвыя арыенціры і каштоўнасныя прыярытэты.

Практыка паказвае, што не ўсе бацькі маюць дастатковы ўзровень ведаў і ўменняў у галіне выхавання і маюць цяжкасці пры развіцці і выхаванні дзіцяці, устанаўленні з ім кантактаў. Бацькі не валодаюць у дастатковай меры ведамі узроставых і індывідуальных асаблівасцей развіцця дзіцяці, часта ажыццяўляюць выхаванне інтуітыўна, што, як правіла, не прыносіць пазітыўных вынікаў. Не заўсёды бацькі разумеюць сваё дзіця. Бацькі могуць слухаць, але не чуць яго, што прыводзіць да складанасцей ва ўзаемаадносінах. У такіх сем’ях часта няма трывалых міжасобасных сувязей паміж бацькамі і дзецьмі і, як следства, «аўтарытэтам» становіцца знешняе, часта негатыўнае асяроддзе, што прыводзіць да «выхаду» дзіцяці з-пад уплыву сям’і.

Педагогам, педагогам-псіхолагам, сацыяльным педагогам важна ўсталяваць партнёрскія адносіны з сям’ёй кожнага выхаванца, стварыць атмасферу ўзаемападтрымкі і супольнасці інтарэсаў. На сучасным этапе развіцця сувязным звяном паміж школай і сям’ёй з’яўляюцца спецыялісты сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы. Менавіта ад іх працы залежыць тое, наколькі ў сем’ях разумеюць палітыку, якая праводзіцца школай у адносінах да выхавання, навучання дзяцей, як актыўна ўдзельнічаюць у яе рэалізацыі. Пры гэтым сям’я павінна разглядацца як галоўны заказчык і саюзнік у выхаванні дзяцей, а аб’яднанне намаганняў педагогаў і бацькоў створыць спрыяльныя ўмовы для развіцця навучэнцаў.

Мэта Бацькоўскага ўніверсітэта  павышэнне педагагічнай і псіхалагічнай культуры бацькоў, фарміраванне адказнага, пазітыўнага бацькоўства. Універсітэт педагагічных ведаў для бацькоў павінен спрыяць усталяванню кантактаў бацькоў са школай, узаемадзеянню бацькоў і педагогаў у выхаванні, развіцці і сацыялізацыі дзіцяці.

Асноўныя задачы Бацькоўскага ўніверсітэта:

фарміраванне каштоўнасна-сэнсавых асноў бацькоўства; актуалізацыя пачуцця адказнасці за выкананне бацькоўскіх функцый;

фарміраванне і развіццё псіхолага-педагагічных кампетэнцый бацькоў у галіне сямейнага выхавання (фарміраванне ведаў аб сямейнай псіхалогію, дзіцяча-бацькоўскія адносіны, узроставыя асаблівасці дзяцей, фарміраванне гарманічных сямейных адносін, навыкаў канструктыўнага ўзаемадзеяння з дзецьмі і інш.), садзейнічанне развіццю навыкаў самаадукацыі бацькоў;

забеспячэнне мэтанакіраванай работы па прафілактыцы сямейнага недабрабыту і сацыяльнага сіроцтва, зніжэнне рызыкі канфліктных сітуацый і крызісных станаў, узнікнення цяжкасцей у сямейным выхаванні, аказанне своечасовай псіхолага-педагагічнай і інфармацыйнай дапамогі сем’ям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю;

арганізацыя эфектыўнага супрацоўніцтва і партнёрства бацькоў навучэнцаў і ўстановы адукацыі і г. д.

Мэтавая група  бацькі (законныя прадстаўнікі) навучэнцаў.

Напрамкі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

I. Арганізацыйные:

  • фарміраванне вочнай і дыстанцыйнай формаў навучання ў Бацькоўскім універсітэце;
  • распрацоўка інтэрнэт-сайта Бацькоўскага ўніверсітэта;
  • стварэнне ў папулярных сацыяльных сетках («ВКонтакте», «Одноклассники», «Facebook») інтэрнэт-рэсурсаў для размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці Бацькоўскага ўніверсітэта (анонс маючых адбыцца сустрэч, інфармацыя аб мінулых сустрэчах, матэрыялы адукацыйнага характару для бацькоў і г. д.).

II. Інфармацыйна-асветніцкія:

  • прэзентацыя зместу праграмы і мерапрыемстваў Бацькоўскага ўніверсітэта;
  • арганізацыя псіхолага-педагагічнай асветы бацькоў па розных аспектах сямейнага выхавання:

— прававое: аб магчымасцях, правах і абавязках у ажыццяўленні адукацыйных патрэб сям’і;

— псіхолага-педагагічнае: аб метадах і формах выхавання, навучання дзіцяці;

— грамадзянскае: аб шляхах развіцця адукацыі, школы.

  • кансультаванне бацькоў па юрыдычнай, псіхолага-педагагічнай і іншым праблемах.

III. Змястоўны:

  • навукова-метадычнае забеспячэнне фарміравання псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у галіне выхавання і развіцця дзяцей з улікам сацыякультурных традыцый, сучасных праблем і асаблівасцей развіцця грамадства;
  • пашырэнне выхаваўчага і творчага патэнцыялу бацькоў і сям’і ў цэлым.

Выхаваўчая дзейнасць Бацькоўскага ўніверсітэта будуецца:

— на ацэнцы бацькамі ўласнага жыццёвага вопыту;

— на набыцці новых ведаў з апорай на ўласныя ўнутраныя рэзервы;

— на стабільных зносінах дзяцей і іх бацькоў;

— на фарміраванні атмасферы пошуку новых ведаў;

— на самаўдасканаленні бацькоў праз ўсведамленне імі індывідуальнага погляду на дзіця;

— на развіцці творчых здольнасцей членаў сям’і;

— на ўменні бачыць вынікі развіцця дзяцей;

— на ўменні бачыць цяжкасці і шукаць шляхі іх пераадолення, выстройваць лесвіцу поспеху.

Праца Бацькоўскага ўніверсітэта арганізуецца з улікам заканамернасцей развіцця дзіцяці ў розныя ўзроставыя перыяды па трох ступенях:

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік» — для бацькоў вучняў I—IV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

II ступень — «Маё дзіця — падлетак» — для бацькоў вучняў V—IX класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі,

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік» — для бацькоў вучняў X—XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Прапанаваныя напрамкі будуць спрыяць ўключэнню бацькоў у актыўнае супрацоўніцтва са школай ў вырашэнні праблем сямейнага выхавання. Арганізацыя ўзаемадзеяння з бацькамі навучэнцаў у рамках Бацькоўскага ўніверсітэта дазволіць аб’яднаць намаганні бацькоў, педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, педагогаў сацыяльных і іншых спецыялістаў па арганізацыі канструктыўнага дыялога ў пошуку адказаў на актуальныя пытанні сямейнага выхавання.

Формы правядзення заняткаў:

  • традыцыйныя (лекцыі, гутаркі, канферэнцыі, круглыя сталы, дыскусіі, семінары-практыкумы, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, індывідуальныя гутаркі і кансультацыі, апытанні бацькоў па рознай тэматыцы, абмен вопытам работы і г. д.);
  • дыстанцыйныя (вебінары, форумы, online кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі па актуальных пытаннях сямейнага выхавання на сайце школы, праца на гарачай лініі ўстановы адукацыі, удзел у стварэнні рэкламных буклетаў, лістовак, афармленне стэндаў, анкетаванне бацькоў, стварэнне і абнаўленне кутка педагога-псіхолага ў кожным класе; прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў тэматычных выставах і іншых мерапрыемствах).

Чакаемыя вынікі работы Бацькоўскага ўніверсітэта:

— фарміраванне ў бацькоў ўсвядомленых адносін да бацькоўства;

— павышэнне цікавасці бацькоў да самаадукацыі;

— задавальненне патрэб сям’і навучэнца ў адукацыйных паслугах: у навучанні, псіхолага-педагагічнай падтрымцы і інш.;

— павышэнне ўзроўню педагагічнай культуры бацькоў;

— актывізацыя бацькоў у вырашэнні сямейных праблем, скарачэнне колькасці няшчасных сем’яў, выпадкаў сямейнага гвалту, памяншэнне колькасці падлеткаў з дэвіянтнымі паводзінамі;

— развіццё ўзаемаразумення, супрацоўніцтва сям’і і ўстановы адукацыі;

— ахоп бацькоўскім усенавучам большасці бацькоў навучэнцаў, дзякуючы сістэме дыстанцыйнага навучання.

Заняткі Бацькоўскага ўніверсітэта мяркуецца праводзіць адзін раз у чвэрць. Кансультацыі для бацькоў праводзяцца ў адпаведнасці з устаноўленым графікам. Тэматыка заняткаў і кансультацый з бацькамі вызначана з улікам узроставых псіхалагічных асаблівасцей навучэнцаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ

БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік»

для бацькоў вучняў I—IV класаў

 

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма правядзення

Адказныя

1

1 клас

1.1

Тэма 1. Адаптацыя навучэнцаў у 1-м класе.

Фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя навучэнцаў да школы. Прычыны сацыяльна-псіхалагічнай дэзадаптацыі. Дапамога дзіцяці ў адаптацыі да школы

Верасень

Лекцыя/
практыкум

Класны кіраўнік

1.2

Тэма 2. Рэжым дня школьніка.

Выкананне санітарна-гігіенічных норм. Арганізацыя рэжыму дня школьніка. Выхаванне самастойнасці і арганізаванасці ў першакласніка

Лістапад

Гутарка/
практыкум

класны кіраўнік

1.3

Тэма 3. Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці.

Каштоўнасці, традыцыі і звычаі сям'і. Значэнне прыкладу бацькоў у выхаванні дзіцяці. Значэнне сямейных традыцый пры фарміраванні ў дзіцяці жадання працаваць

Студзень

Круглы стол/
дыскусія

Класны кіраўнік

1.4

Тэма 4. Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка.

Эмоцыі ў нашым жыцці. Значэнне эмацыянальна-пачуццёвай сферы для фарміравання паўнавартаснай асобы. Рэкамендацыі бацькам па развіццю станоўчых эмоцый дзіцяці

Красавік

Семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік

2

2 клас

2.1

Тэма 1. Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца.

Захаванне рэжыму дня — важная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Кантроль бацькоў за выкананнем дамашніх заданняў школьнікаў. Тыповыя памылкі бацькоў у арганізацыі вучэбнай работы дзіцяці

Кастрычнік

Гутарка/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік

2.2

Тэма 2. Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця.

Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця навучэнцаў малодшых класаў. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця: рацыянальнае харчаванне, рухальная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі. Роля сям'і ў фізічным выхаванні дзяцей. Кодэкс сямейнага здароўя

Снежань

Круглы стол/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік

2.3

Тэма 3. Уплыву сям’і на эмацыйны стан дзіцяці.

Сямейны дабрабыт і сямейнае няшчасце. Фактары, прычыны і індыкатары сямейнага недабрабыту. Сем’і са схаванай формай няшчасця.

Уплыў унутрысямейных адносін на развіццё асобы і псіхічнае здароўе дзіцяці

Люты

Лекцыя/
семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік

2.4

Тэма 4. Працоўнае выхаванне дзяцей у сям’і.

Выхаванне ў працы. Роля сям’і ў развіцці працаздольнасці вучня. Як навучыць сучаснае дзіця працаваць

Май

Круглы стол/
дыскусія

Класны кіраўнік

3

3 клас

3.1

Тэма 1. Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці.

Адзнака і ацэнка ведаў навучэнцаў. Крытэрый ацэнкі. Уплыў ацэнкі на самаацэнку вучняў. Рэкамендацыі бацькам па фарміраванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю, умення працаваць самастойна, выхаванні цікавасці да ведаў

Верасень

Гутарка/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік

3.2

Тэма 2. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў.

Спецыфіка развіцця ўспрымання, увагі, памяці, мыслення ў малодшых школьнікаў. Асаблівасці міжасобасных зносін. Самаацэнка малодшых школьнікаў

Снежань

Лекцыя/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік

3.3

Тэма 3. Здаровая сям’я — здаровы дзіця.

Фарміраванне ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця. Спорт у жыцці бацькоў і дзяцей. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця

Студзень

Гутарка/
дыскусія

Класны кіраўнік

3.4

Тэма 4. Эфектыўныя зносіны ў сям’і — залог поспеху школьніка.

Сутнасць сямейных зносін. Сям’я як сістэма міжасобасных узаемадзеянняў. Зносіны як працэс ўзаемаўплыву. Асаблівасці сямейных зносін.

Культура сямейных зносін. Уплыў зносін бацькоў з дзецьмі на іх паўнавартаснае развіццё. Навыкі эфектыўнай камунікацыі. Стварэнне ў сям’і атмасферы абароненасці, цяпла і любові

Красавік

Семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік

4

4 клас

4.1

Тэма 1. Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці навучэнцаў 4-х класаў.

Пазнавальная рэфлексія: здольнасць усвядоміць прычыны вучэбных няўдач і поспехаў. Фарміраванне адвольнасці пазнавальных працэсаў: увагі, памяці. Асобасныя асаблівасці малодшых школьнікаў

Верасень

Лекцыя/
вебінар

Класны кіраўнік

4.2

Тэма 2. Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей.

Выхаванне культуры паводзін і павагі да людзей у навучэнцаў. Фарміраванне правіл паводзін і добрых манер. Культура асобы: культура знешнасці, зносін, мовы. Эфектыўныя зносіны: асноўныя складнікі

Снежань

Круглы стол/
дыскусія

Класны кіраўнік

4.3

Тэма 3. Дзіця і камп’ютар.

Камп’ютар дома: карысць ці шкода? Камп’ютарныя гульні.

Уплыў камп’ютара на арганізм і асобу дзіцяці. Плюсы і мінусы выкарыстання камп’ютара вучнем. Як правільна арганізаваць працу навучэнца за камп’ютарам. Захаванне здароўя дзіцяці падчас працы за камп’ютарам

Люты

Круглы стол/
дыскусія/
форум/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік

4.4

Тэма 4. Кнігі ў жыцці школьніка.

Стаўленне дзіцяці да вучэбнай і мастацкай літаратуры. Як захаваць любоў да кнігі пры інфармацыйнай перагрузцы ў сучасным свеце

Май

Круглы стол/
дыскусія

Класны кіраўнік

 

 

ТЭМАТЫКА КАНСУЛЬТАЦЫЙ

для бацькоў вучняў I—IV класаў

Клас

Тэмы кансультацый для бацькоў

Адказныя

1

Псіхалагічныя асаблівасці малодшых школьнікаў.

Развіццё памяці і ўвагі малодшых школьнікаў.

Матывы вучэння малодшых школьнікаў.

Адносіны ў сям’і як аснова ўзаемаразумення.

Заахвочванне і пакаранне дзяцей у сям’і.

Леварукае дзіця ў школе

Класны кіраўнік

2

Выхаванне ветлівасці.

Прафілактыка жорсткага абыходжання з дзецьмі.

Як на самай справе любіць сваіх дзяцей?

Мікраклімат у сям’і і выхаванне дзіцяці. Канфліктныя сітуацыі ў дзіцяча-бацькоўскіх адносінах.

Роля бацькі ў выхаванні дзіцяці.

Роля сям’і ў выхаванні духоўна-маральных каштоўнасцей дзіцяці.

Сямейныя традыцыі, каштоўнасці ў выхаванні дзяцей. Вучэнне з захапленнем

Класны кіраўнік

3

Псіхалагічныя прычыны непаспяховасці школьнікаў і іх папярэджанне.

Як выявіць і развіць здольнасці дзяцей?

Гульня і праца ў жыцці дзяцей малодшага школьнага ўзросту.

Ідэальныя бацькі вачыма дзяцей, ідэальнае дзіця вачыма бацькоў.

Як дапамагчы дзіцяці стаць больш уважлівым?

Як прывіць дзіцяці любоў да чытання?

Канфліктныя сітуацыі паміж бацькамі і дзецьмі: як пачуць дзіця?

Класны кіраўнік

4

Агрэсіўныя паводзіны: як дапамагчы дзіцяці?

Як дапамагчы дзіцяці правільна размеркаваць свой час?

Непаспяхова вучань: прычыны і спосабы вырашэння праблем.

Уплыў унутрысямейных адносін на эмацыянальны стан дзіцяці.

Інтэлектуальнае развіццё дзіцяці.

Значэнне памяці і ўвагі ў інтэлектуальным развіцці дзяцей.

Арганізацыя вольнага часу дзяцей у перыяд летніх канікул

Класны кіраўнік

 

 

ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ

БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

 

II ступень  «Маё дзіця — падлетак»

для бацькоў вучняў V—IX класаў

 

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма

правядзення

Адказныя

1

5 клас

1.1

Тэма 1. Адаптацыя дзіцяці ў новым калектыве.

Фарміраванне новага вучэбнага калектыву 5 класа. Адаптацыя дзіцяці ў новым асяроддзі. Цяжкасці адаптацыі пяцікласнікаў да школы

Верасень

Семінар-практыкум/вебінар

Класны
кіраўнік

1.2

Тэма 2. Дзіця сярод аднагодкаў.

Дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка. Патрэбнасць дзіцяці ў прызнанні і самарэалізацыі. Праблемы лідэрства. Развіццё здольнасці да супрацоўніцтва як перадумова паспяховасці ў жыцці. Як дапамагчы дзіцяці ў наладжванні адносін з аднагодкамі

Лістапад

Круглы стол/
гутарка/
семінар-практыкум

Класны
кіраўнік

1.3

Тэма 3. Ваша дзіця вырасла.

Асаблівасці малодшага падлеткавага ўзросту. Фізічнае, псіхічнае і сацыяльнае развіццё малодшых падлеткаў. Зносіны падлеткаў з аднагодкамі і дарослымі. Цяжкасці і рызыкі малодшага падлеткавага ўзросту

Люты

Лекцыя/
гутарка/
вебінар

Класны кіраўнік

1.4

Тэма 4. Меры пакарання і заахвочвання ў сучаснай сям’і.

Пытанні дысцыпліны ў сям’і з малодшымі падлеткамі. Чаму не працуюць звыклыя метады выхавання. Як стаць падлетку сябрам без страты бацькоўскага аўтарытэту

Май

Круглы стол/
дыскусія

Класны
кіраўнік

2

6 клас

2.1

Тэма 1. Сям’я як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сям’і.

Дзіця і задавальненне яго патрэб ў сям’і. Псіхолага-педагагічныя фактары развіцця і выхавання дзіцяці ў сям’і. Тыпы сямейнага выхавання і іх характарыстыка. Гарманічнае сямейнае выхаванне, яго асноўныя характарыстыкі.

Праблемы маральнага выхавання дзяцей у сям’і. Маральныя традыцыі і звычаі. Каштоўнасці сям’і як аснова выхавання дзіцяці

Верасень

 

Лекцыя/
гутарка

Класны
кіраўнік

2.2

Тэма 2. Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў.

Адхіленні ў паводзінах падлеткаў. Формы адыктыўных (залежных) паводзін падлеткаў (курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш.). Прычыны залежных паводзін. Прафілактыка залежнасцей у падлеткавым асяроддзі. Роля бацькоў у папярэджанні адхіленняў у паводзінах падлеткаў

Снежань

Семінар-практыкум/
вебинар/
псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік

2.3

Тэма 3. Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт.

Віртуальная рэальнасць: магчымасці і небяспекі. Асноўныя правілы медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў. Прафілактыка інтэрнэт-рызык. Як зберагчы дзіця ад небяспекі ў сацыяльных сетках

Сакавік

Круглы стол/
дыскусія/
форум/
семінар-практыкум/майстар-клас

Класны кіраўнік

2.4

Тэма 4. Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў.

Правілы бяспечных паводзін летам. Небяспекі вольнага правядзення часу падлеткаў. Аказанне першай медыцынскай дапамогі. Рэкамендацыі бацькам па забеспячэнні бяспекі дзяцей у летні перыяд

Май

Канферэнцыя/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік

3

7клас

3.1

Тэма 1. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў.

Узроставыя асаблівасці 13—14-гадовых падлеткаў. Спецыфіка развіцця увагі, памяці, мыслення. Палавое сталенне. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе

Верасень

Лекцыя/
гутарка/
вебинар

Класны кіраўнік

3.2

Тэма 2. Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў.

Супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў. Падлеткі «групы рызыкі»

Лістапад

Круглы стол/
гутарка

Класны кіраўнік

3.3

Тэма 3. Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту.

Жыццё сям’і з дзіцем-падлеткам: барацьба прынцыпаў або пошукі кампрамісаў. Псіхалагічны клімат у сям’і.

Бацькоўскі аўтарытэт: як яго набыць і як не страціць. Правілы ўзаемадзеяння з падлеткам

Люты

Канферэнцыя/
дыскусія/
семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік

3.4

Тэма 4. Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў.

Стаўленне падлеткаў да навучання. Страта цікавасці да вучобы ў падлеткаў — што рабіць і як пазбегнуць. Прычыны зніжэння вучэбнай матывацыі ў падлеткавым узросце. Як зацікавіць падлетка навучаннем? Матывацыя на поспех

Красавік

Гутарка/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік

4

8 клас

4.1

Тэма 1. Жыццёвыя мэты падлеткаў.

Мэты падлеткавага перыяду. Пастаноўка мэт і іх дасягненне.

Паспяховасць у школе як адзін з фактараў паспяховага дасягнення мэт

Кастрычнік

Лекцыя/
гутарка/
вебінар

Класны кіраўнік

4.2

Тэма 2. Як зберагчы падлетка ад гвалту.

Гвалт і бяспека нашых дзяцей. Віды гвалту. Аналіз праблемных сітуацый. Прафілактыка асноўных рызык. Асаблівасці віктымных паводзін (паводзін «ахвяры»)

Снежань

Канферэнцыя/
семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Класны кіраўнік

4.3

Тэма 3. Асцярожна: суіцыд.

Суіцыд сярод непаўналетніх. Віды і прычыны. Матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Індыкатары суіцыдальнай рызыкі.

Прафілактыка суіцыдальных паводзін

Сакавік

Гутарка/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік

4.4

Тэма 4. Культура паводзін у канфліктных сітуацыях.

Паняцце «канфлікт». Шлюбныя сваркі і канфлікты. Развод як псіхатраўміруючы фактар. Наступствы разводу для мужа і жонкі і дзяцей.

Сямейныя канфлікты ў дыядзе «Бацькі-дзеці», прычыны іх узнікнення. Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў.

Школьныя канфлікты. Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў

Май

Круглы стол/
семінар-практыкум/
псіхалагічны трэнінг

Класны
кіраўнік

5

9 клас

5.1

Тэма 1. Партрэт сучаснага падлетка.

Індывідуальныя асаблівасці падлетка і характэрныя ўзроставыя рысы. Ключавыя перажыванні ўзросту. Асобасныя асаблівасці і асаблівасці зносін. Магчымыя праблемы, знешнія і ўнутраныя канфлікты, стаўленне да вучобы

Верасень

Лекцыя/
канферэнцыя

Класны кіраўнік

5.2

Тэма 2. Агрэсія, яе прычыны і наступствы.

Формы агрэсіўных паводзін падлеткаў. Прычыны агрэсіўнасці і яе ўплыў на ўзаемадзеянне падлетка з людзьмі, якія яго акружаюць.

Магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлетка. Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлетка

Лістапад

Гутарка/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік

5.3

Тэма 3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць.

Падлеткавы ўзрост як фактар рызыкі для ўзнікнення шкодных звычак і залежнасцей. Фарміраванне ў падлеткаў патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця, адказнасці за сваё здароўе. Прафілактыка шкодных звычак

Люты

Лекцыя/
гутарка/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік

5.4

Тэма 4. Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію?

Прафесійныя намеры і магчымасці навучэнцаў. Уплыў сям’і на выбар прафесіі падлеткам. Як бацькі могуць падтрымаць дзіця пры выбары прафесіі? Знаёмства бацькоў навучэнцаў з вынікамі дыягностыкі схільнасцей, здольнасцей і прафесійных інтарэсаў падлеткаў

Красавік

Канферэнцыя/
семінар-практыкум

Класны
кіраўнік

 

 

ТЭМАТЫКА КАНСУЛЬТАЦЫЙ

для бацькоў вучняў V—IX класаў

 

Клас

Тэмы кансультацый для бацькоў

Адказныя

5

Маё дзіця становіцца падлеткам.

Псіхалагічныя асаблівасці малодшых падлеткаў.

Дзіця ў калектыве аднагодкаў.

Міжасобасныя зносіны падлеткаў.

Адносіны ў сям’і.

Камп’ютарныя гульні: карысць ці шкода?

Пытанні дысцыпліны.

Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей

Класны кіраўнік

6

Роля бацькі і маці ў выхаванні дзіцяці.

Як навучыць вучыцца з задавальненнем?

Школьныя канфлікты.

Цяжкасці пераходнага ўзросту.

Як папярэдзіць ўжыванне падлеткамі псіхаактыўных рэчываў?

Хлопчыкі і дзяўчынкі: як будаваць ўзаемаадносіны?

Працоўнае выхаванне ў сям’і

Класны кіраўнік

7

Ваша любімае неідэальнае дзіця.

Падлеткавы ўзрост: праблемы палавога сталення.

Цяжкасці зносін. Канфлікты паміж падлеткамі, асноўныя прычыны канфліктаў. Каханне і сяброўства ў падлеткавым узросце.

Як дапамагчы дзіцяці стаць дарослым?

Падлеткі ў сацыяльных сетках: бяспечныя паводзіны.

Асаблівасці ўзаемаадносін паміж братамі і сёстрамі ў сям’і.

Прадухіленне адчужанасці паміж бацькамі і дзецьмі.

Як пачуць дзіця, пакуль яно не стала «цяжкім»?

Класны кіраўнік

8

Як навучыцца разумець і прымаць падлетка?

Аб бацькоўскім аўтарытэце.

Канфлікты з падлеткам: як паводзіць сябе ў канфліктных сітуацыях?

Падлетак у сацыяльных сетках: што рабіць?

Як навучыць падлетка быць адказным за свае ўчынкі?

Хатняя праца: задавальненне або пакаранне?

Адносіны паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі: праблемы палавога выхавання.

Як захаваць рэпрадуктыўнае здароўе падлетка?

Класны кіраўнік

9

Фарміраванне правасвядомасці і адказнасці падлетка за свае ўчынкі. Самаацэнка паводзін.

Як дапамагчы падлетку ў выбары прафесіі?

Як навучыць дзяцей распараджацца грашыма?

Вольны час і яго значэнне ў фармаванні асобы падлетка.

Інтэрнэт-залежнасць: шляхі пераадолення.

Арганізацыя вольнага часу дзяцей у перыяд летніх канікул.

Адказнае бацькоўства — залог дабрабыту сям’і

Класны кіраўнік

 

 

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН РАБОТЫ

БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

 

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік»

для бацькоў навучэнцаў Xкласа

 

Назва раздзела, тэмы заняткаў, пералік вывучаемых пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма правядзення

Адказныя

1

10 клас

1.1

Тэма 1. Здароўе — гэта жыццё.

Фактары рызыкі для здароўя сучаснай моладзі. Праблема здаровага харчавання. Захапленне дыетамі.

Гіпадынамія — праблема сучасных маладых людзей. Стрэс і яго ўплыў на здароўе. Шкодныя звычкі.

Захаванне здароўя і правілы здаровага ладу жыцця. Рэжым дня

Верасень

Лекцыя/
гутарка/
семінар-практыкум

Класны кіраўнік

1.2

Тэма 2. Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці.

Асаблівасці юнацкай любові. Культура паводзін закаханых. Як дапамагчы, а не нашкодзіць дзіцяці, якое становіцца дарослым

Лістапад

Круглы стол/
дыскусія/
форум/
майстар-клас

Класны кіраўнік

1.3

Тэма 3. Роля сям’і ў фарміраванні рэпрадуктыўнага здароўя юнакоў і дзяўчат.

Рэпрадуктыўнае здароўе юнакоў і дзяўчат. Фактары рызыкі для рэпрадуктыўнага здароўя. Умовы захавання рэпрадуктыўнага здароўя.

Адносіны паміж юнакамі і дзяўчатамі, любоў і сэксуальныя адносіны.

Рызыкоўныя паводзіны моладзі. Незапланаваная цяжарнасць і аборт. Прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам.

Стыль жыцця і рэпрадуктыўнае здароўе моладзі. Уплыў сямейнага выхавання на фарміраванне ў падлеткаў каштоўнасці рэпрадуктыўнага здароўя

Люты

Гутарка/
круглы стол

Класны кіраўнік

1.4

Тэма 4. Як дапамагчы старшакласніку стаць упэўненым у сабе?

Уплыў сарамлівасці і няўпэўненасці на вучэбныя поспехі старшакласніка. Шляхі пераадолення сарамлівасці і няўпэўненасці старшакласніка дома і ў школе

Красавік

Круглы стол/
дыскусія/
псіхалагічны трэнінг, вебінар

Класны кіраўнік

 

ПРЫКЛАДНАЯ ТЭМАТЫКА КАНСУЛЬТАЦЫЙ

для бацькоў вучняў X класа

 

Клас

Тэмы кансультацый для бацькоў

Адказныя

10

Псіхафізіялагічныя асаблівасці дзесяцікласнікаў.

Самавыхаванне старшакласнікаў як умова маральнага выхавання.

Асабістае ці гэта справа-асабістае шчасце?

Фарміраванне сямейна-шлюбных каштоўнасцей старшакласнікаў.

Выхаванне маральнага ідэалу, духоўнага свету старшакласнікаў.

Кім быць і якім быць?

Арганізацыя вольнага часу старшакласнікаў.

Асаблівасці здароўя і фізічнага развіцця старшакласніка.

Рэжым вучэбнай і фізічнай працы, асабістая гігіена

Класны кіраўнік