Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

История и традиции

Лядзенская школа была заснавана ў 1903 годзе. Сучасны будынак пабудаваны ў 1978 годзе. З 2005 года рэарганізавана ў комплекс сад - школа.

         Традыцыйныя ў школе - прадметныя тыдні, КВЗ, сустрэчы з цікавымі людзьмі, мерапрыемствы па фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця, вывучэнне гісторыі свайго краю і роднай зямлі, сустрэчы з ветэранамі, супрацоўніцтва з сям’ёй.

Гімн школы
Словы настаўніка гісторыі Г.Г. Бабіча
Музыка настаўніка музыкі М.І. Няхая
 
Нас прыводзяць сюды ў дзяцінстве,
Тут юнацтва прыходзіць да нас,
Пазнаём мы навуку сяброўства,
Пераходзячы з класа ў клас.
               Прыпеў:
Наша школа, ты разам з Радзімай,
Кроч наперад далей і далей
І заўсёды з дабром і цярпеннем, Ты выхоўвай, вучы і квітней.
Нашы веды растуць год за годам,
У нашай школе ўмеюць вучыць,
І настаўнікаў нашых любімых,
Мы ніколі не зможам забыць.
              Прыпеў.
Мы ўпэўнена крочым па свету,
Не баімся ніякай бяды,
Ёсць трывалы жыццёвы падмурак –
Наша школа ў вёсцы Ляды.
               Прыпеў.