Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Знаменитые выпускники

Бабіч Іван Ігнатавіч

Выпускнік 1959 г.

У 1960 г. паступіў у ваена-авіацыйнае вучылішча першапачатеовага навучання лётчыкаў. Закончыў 1-шы курс вучылішча, лётаў на вучэбна-трэніровачным самалёце ЯК-18У.  У маі 1960 г. быў зволены ў запас у сувязі з скарачэннем каолькасці Ўзброеных Сіл СССР на 1 млн. 200 тыс чалавек і расфарміраваннем даденага вучылішча.У жніўні таго ж года паступіў, а ў 1966 г. закончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча  з кваліфікацыяй ваеннага інжынера-электрамеханіка. З 1966 па 1968 г. служыў на Камчатцы, а з 1968 па 1974 г. на Чырвоназнамённым Паўночным Флоце ў якасці камандзіра электрамеханічнай баявой часткі падводнай лодкі. Удзельнічаў у далёкіх паходах. Наведваў порты:Александрыя (Егіпет), Танжэр (Марока), Аннаба (Алжыр).  У 1974 г. здаў уступныя экзамены ў Ваенна-Марскую ордэнаў Леніна і Ушакова акадэмію і залічаны на караблебудаўнічы факультэт. Служыў на пасадзе інжынер-механіка на падводнай лодцы

 

 

 

Заліўскі Эдуард Браніслававіч

Закончыў школу ў 1954 г. з сярэбраным медалём.У тым жа годзе паступіў у Беларускі палітэхнічны інстытут. У 1959 г. закончыў інстытут , атрымаў спецыяльнасць інжынера-будаўніка. Быў накіраваны працаваць ў г. Полацк на будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага камбіната. Спачатку працаваў майстрам, потымпрарабам, старэйшым прарабам. У далейшым з’яўляўся начальнікам 125-га будаўнічага ўпраўлення. За паспяховае завяршэнне будаўніцтва першай чаргі Полацкага нафтапераапрацоўчага камбіната ўзнагароджаны ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

 

 

 

Епімашка Мікалай Іванавіч 

Выпускнік 1954 г.  Закончыў у 1959 г.  Беларускі дзяржаўны універсітэт \хімічны факультэт \.Працаваў у дзяржаўным камітэце СМ БССР па каардынацыі навукова-даследчых работ, старэйшым інжынерам у Упраўленні хімічнай прамысловасці  пры Савеце Міністраў БССР.

 

Блізнюк Васіль Васільевіч

Выпускнік 1955 г.

Закончыў школу з сярэбраным медалём. Закончыў  у 1960 г. Мінскі палітэхнічны інстытут.  Быў накіраваны працаваць у г. Віцебск.

Працаваў начальнікам тэхналагічнага бюро аднаго з цэхаў Віцебскага завода радыёдэталей.

 

 

Шыманскі Уладзімір Феліксавіч

 

Выпускнік 1954 г. У час службы ў арміі завочна закончыў Маскоўскае тэатральбнае вучылішча. Пася арміі закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.  Працаваў рэжысёрам і акцёрам у тэатры Чырвонасцяжнага Балтыйскага флота.

 

 

 

Кучук  Баляслаў Аляксандравіч

Выпускнік 1955г. Закончыў школу  з сярэбраным медалём.  Закончыў у 1960 г. Беларускі палітэхнічны інстытут \ энергетычны факультэт\. Быў накіраваны на будаўніцтва  буйнешай у Беларусі Бярозаўскай ДРЭС.  У 1965 г. пераведзены працаваць у Галоўнае упраўленне   па энергетыцы і электафікацыі пры Савеце Міністраў БССР

 

Капскі Леанід Сцяпанавіч

(1937 – 1992 )

Выпускнік 1955  года. Заслужаны ўрач Беларусі, дэпутат Мінскага абласнога Савета народных дэпуутатаў, галоўны ўрач абласной клінічнай бальніцы.

 

 Гламбоцкая (Ліпская)Франчэска Браніславаўна

Выпускніца 1975 г. Артыстка народнага ансамбля “Радзімічы”

 

 

 

 Няхай Мікалай Іванавіч

  Майстра разьбы па дрэву.

  Член Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі.

   

 

Рошка Генадзь Іванавіч

Выпускнік 1988 г. Палкоўнік міліцыі ў г. Санкт-Пецярбургу.

Удзельнік баявых дзеянняў у Чачэнскай рэспубліцы. Мае баявыя ўзнагароды