Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Цели и задачи

Мэта работы ўстановы адукацыі ў новым навучальным годзе: стварэнне ўмоў для паспяховага функцыяніравання і развіцця ўстановы адукацыі, якая забяспечвае развіццё прафесійных кампетэнцый педагогаў, павышэнне эфектыўнасці і якасці адукацыі, садзейнічае раскрыццю індывідуальных асаблівасцей вучняў, магчымасцей іх самавызначэння і самарэалізацыі праз удасканаленне адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі.

Мэта метадычнай работы: стварэннеўмоў для росту прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, павышэнне ўзроўню прафесійнай культуры і інфармацыйнай кампетэнтнасці праз удасканаленне метадычнай работы. 

Тэма выхаваўчай работы: стварэнне ўмоў для фарміравання духоўна-маральных каштоўнасцей, грамадзянскасці, пачуцця патрыятызму, адказнасці, працавітасці, асноў здаровага ладу жыцця, эканамічнай і экалагічнай культуры навучэнцаў і выхаванцаў установы

Таму ў 2024/2025 навучальным годзе дзейнасць установы будзе накіравана на рашэнне наступных задач:

  1. Павышаць якасць адукацыі з улікам задавальнення запытаў усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, развіццё асноўнай і дадатковай адукацыі.
  2. Ажыццяўляць падтрымку маладых спецыялістаў і замацаванне іх на працоўных месцах, прафарыентацыю вучняў установы на педагагічныя і агранамічныя спецыяльнасці.
  3. Развіваць інтэлектуальныя здольнасці высокаматываваных вучняў праз наладжванне на ўсіх ступенях адукацыі сістэмы ўзаемадзеяння па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд па вучэбных прадметах, конкурсаў даследчага характару, цэнтралізаванаму тэсціраванню, выкарыстоўваючы магчымасці вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласную дзейнасць, індывідуальную работу, профільнае навучанне.
  4. Фарміраваць у вучняў грамадзянскаць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, экалагічную культуру, устойлівую матывацыю да здароўязберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай занятасці, удзел у моладзевых арганізацыях, развіццё сістэмы вучнёўскага самакіравання.
  5. Забяспечыць пераемственнасць выхаванцамі рознаўзроставай групы ад дашкольнага выхавання да пераходу да І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
  6. Фарміраваць інтэлектуальна-развітую, сацыяльна-актыўную творчую асобу, грамадзяніна-патрыёта сваёй краіны, які валодае духоўна-маральнымі арыенцірамі, здольнага да адказных адносінаў да асабістай і грамадскай бяспекі, сацыяльна і асобасна-значнага выбару, самарэалізацыі ў розных сферах жыццядзейнасці.
  7. Фарміраваць у дашкольнікаў асновы бяспекі жыццядзейнасці праз разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці.  
  8. Умацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы за кошт больш актыўнага прыцягнення пазабюджэтных сродкаў; ствараць бяспечныя ўмовы знаходжання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  9. Забяспечыць метадычнае суправаджэнне засваення педагогамі абноўленага зместу вучэбных прадметаў, роста прафесійнай кампетэнтнасці праз удасканаленне метадычнай работы, агульнага ўзроўню прафесійнай культуры і інфармацыйнай кампетэнтнасці педагогаў, актывізацыю работы па трансляцыі практычных вынікаў адукацыйнай дзейнасці.