Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Музей истории учреждения образования

Музейная экспазіцыя гісторыі школы была створана ў 2010/2011 нав. годзе. За час свайго існавання яна пастаянна папаўнялася экспанатамі і зараз налічвае 284 экспанаты. У аснове экспазіцыі, якая расказвае пра першы перыяд існавання школы (1903 – 1917 гг.) ляжаць выпіскі з архіўных дакументаў Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, ксеракопіі старонак “Памятных кніжак Мінскай губерніі” з упамінаннем настаўнікаў Лядзенскай ЦПШ, фотакопіі некаторых дакументаў і інш. Аснову экспазіцыі прысвечанай працы школы ў 1920-я – 1930-я гады складаюць выпіскі са справаздач аб рабоце школы ў 1920/1921 і ў 1923/1924 нав. гады і іншых дакументаў з Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці. 1930-я гады прадстаўлены выпіскамі з раённай газеты “Калектывіст” аб рабоце і жыцці Лядзенскай, Горкаўскай, Рэчкаўскай школ, а таксама запісанымі раней успамінамі аб школе і яе настаўніках у перадваенныя гады. Пасляваенная гісторыя школы прадстаўлена шматлікімі фотаздымкамі выпускаў школы, калектыўных фотаздымкаў вучняў і настаўнікаў розных гадоў. Фотаздымкі расказваюці аб розных баках жыцця школы: занятках, паходах, спаборніцтвах, ваенна-спартыўных гульнях, канцэртах, сустрэчах з ветэранамі і інш. Можна ўбачыць таксама і калектывы настаўнікаў, якія працавалі ў школе ў розныя гады і дзесяцігоддзі. Акрамя фотаздымкаў пасляваенная гісторыя школы прадстаўлена і некаторымі дакументамі: дагаворы аб арэндзе памяшкання ў жыхароў вёскі для заняткаў вучняў, пасведчанні аб заканчэнні сямігадовай школы, ведамасці ацэнак вучняў першага выпуска сярэдняй школы і інш. У экспазіцыі выстаўлены больш за 20 падручнікаў па розных прадметах 1950-х – 1980-х гадоў. Прадстаўлены таксама дзённікі вучняў гэтых жа гадоў. Маецца таксама чарніліца-невылівайка, пер’евыя ручкі, чальнільная аўтаручка і сшыткі вучняў розных гадоў. Асобую экспазіцыю складаюць дакументы школы розных гадоў: класныя журналы, пачынаючы з 1949/1950 нав. года; кнігі загадаў па школе 1950-х – 1960-х гадоў; кніга выдачы пасведчанняў аб заканчэнні сямігадовай школы і інш. Прадстаўлены таксама некаторыя тэхнічныя сродкі навучання: фільмаскоп, электрафон, дыяфільмы, дыяпазітывы, грампласцінкі па розных прадметах і інш. Маеццца ў экспазіцыі школьная форма дзяўчынкі, хлопчыка, піянерская форма. На асобных стэндах прадстаўлены славутыя выпускнікі школы, лепшыя педагогі мінулых гадоў, педагогі сучаснай школы, жыццё школы ў наш час.

   У пачатку навучальнага года створаны актыў музея. У яго ўвайшлі   вучні 5-9 класаў, якія аказваюць дапамогу ў пошуку новых экспанатаў, афармленні экспазіцыі і правядзенні экскурсій.

   Вучні школы наведваюць музей некалькі разоў на працягу навучальнага года. Спачатку яны знаёмяцца з аглядам усёў экспазіцыі, а потым з яе асобнымі стэндамі або экспанатамі у залежнасці ад узросту   Матэрыялы экспазіцыі выкарыстоўваюцца таксама на ўроках гісторыі, пры праходжанні адпаведных тэм , звязаных з гісторыяй адукацыі ХІХ – ХХ стст.

   З музейнай экспазіцыяй знаёмяцца таксама і госці школы пры правядзенні раённых метадычных аб’яднанняў па прадметах, пры правядзенні раённых і абласных мерапрыемстваў на базе школы, выпускнікі школы і яе былыя настаўнікі, бацькі вучняў.   

 

   Адказны за музейную экспазіцыю гісторыі школы                         Г.Г.Бабіч