Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.10.2017

Неделя матери в нашей школе!

Мамачка, матулечка, мамуля!

         Цэлы тыдзень у кожным вугалку нашай установы пранікнёна гучалі самыя шчырыя, самыя цёплыя словы ў адрас нашых матуль…

         З гонарам дзеці прадстаўлялі свае работы для фотаконкурса “Мая матуля”, з захапленнем малявалі віншавальную газету “Са святам, любыя матулі!”, а ўдзельнікі забаўляльна-пазнавальнай праграмы “ГЕНІЙ”  шмат чаго даведаліся пра жанчыну-маці.

         Добры настрой, сувеніры, малюнкі (зробленыя сваімі рукамі) і музычныя падарункі атрымалі матулі ад сваіх дзяцей, удзельнічаючы ў конкурснай праграме  “Самая, самая, самая МАМА!”.

         Для матуль, якія працуюць на МТФ в. Горкі, Горкаўская Слабада, аг. Ляды і адміністрацыі ў в.Луч, працаваў аўтаклуб “Дзякуй табе..!”. Кожная матуля змагла атрымаць музычнае віншаванне. 

         Завяршыўся тыдзень  пасяджэннем сямейнага клуба “Здароўе”. Матулі разам са сваімі дзецьмі прымалі актыўны ўдзел у гульнёвай праграме “У самай дружнай сям’і”.

         

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка