Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

19.10.2019

Наши выпускники - наша гордость!

У нашайустановы ёсць добрая традыцыя – сустракацца з былымі выпускнікамі. Кожнаму з іх заўсёды знойдзецца добрае слова,  да кожнага будуць чулыя адносіны .Нашы выпускнікі – наш гонар! Хлебаробы, рабочыя, праграмісты, інжынеры, настаўнікі, урачы,кандыдаты навук!Хтосьці жыве па-за межамі нашай краіны, хтосьці – у горадзе, а ёсць такія, хто пастаянна жыве ў нашым раёне, на сваёй малой радзіме, якія праслаўляюць яе сваімі дасягненнямі і рэкордамі, сваімі талентамі! Вось пра аднаго з іх нам бы вельмі хацелася расказаць. Карацей кажучы, аб сустрэчы ў роднай школе з нагоды выдання новага зборніка вершаў! Так-так! У нас ёсць свой паэт! Гэта Генадзь Вітольдавіч Рымашэўскі! Наш былы выпускнік, які доўгі час жыў вёсцы Рэчкі, а затым пераехаў у Чэрвень! Генадзь Рымашэўскі піша вершы на рускай і беларускай мовах, сам іх выконвае пад гітару. Ён дыпламант раённага і ўдзельнік абласнога конкурсаў аўтарскай песні. Асабіста выдаў пяць зборнікаў “Трохгранны дуб”, “Мясціны родныя мае”, “Мелодыя цішыні”, “Летуценнік” і “Настрой”.

Не гледзячы на занятасць,  у родную школу  Генадзь Вітольдавіч знаходзіць час, каб завітаць, падзяліцца сваімі поспехамі, пагутарыць са старшакласнікамі, даць ім жыццёвыя парады! Цяперашняя сустрэча была прыўрочаная выданню зборніка вершаў “Настрой”. Гэта пяты зборнік нашага Генадзя Вітольдавіча!

Як заўсёды з усмешкай, Генадзь зайшоў у кабінет беларускай мовы, дзе сабраліся вучні 8-11 класаў, якія ўжо не адзін раз мелі магчымасць з ім сустрэцца. Павітаўшыся з дзецьмі і настаўнікамі , паэт пачаў гаворку аб гісторыі выдання, аб спонсарах, якія выдзялілі сродкі для друкавання, а затым вельмі кранала прагучаў верш “Куток малой радзімы”. 

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка