Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2020

21 лютага - Дзень Роднай мовы!

21 лютага ўвесь свет адзначае значны для кожнага народа дзень – Дзень роднай мовы. У нашай установе святкаванне пачалося з падрыхтоўкі. У панядзелак, 17 лютага, пачаўся тыдзень роднай мовы. Увесь тыдзень гучала беларуская мова, дзеці разважалі на важную тэму “Каб мову сваю любіць…”, запісвалі свае думкі і прадстаўлялі на конкурс міні-сачыненняў. З задавальненнем чыталі творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, а таксама беларускія народныя казкі і малявалі іллюстрацыі да іх. Свае работы прадстаўлялі на конкурсе ілюстрацый да беларускіх твораў. Але самым адметнай падзеях быў менавіта Дзень роднай мовы – 21 лютага! У гэты дзень  школу наведалі шмат гасцей з раёна , вобласці, з Таварыства беларускай мовы, нацыянальнага інстытута імя Н. Гілевіча. Праводзіўся конкурс чытальнікаў “Гучанне слоў жывых”. Удзельнічалі ўсе школы Чэрвеньскага раёна. Вершы гучалі цёпла і пранікнавенна. Напрыканцы прайшла цёплая сустрэча настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з гасцямі  і абмеркаванне тэмы “Актуальныя праблемы выкладання, ужывання і распаўсюджвання беларускай мовы”. Для школьнікаў у гэты час быў арганізаваны Танцавальны фэст і можна было наведаць сапраўдную беларускую карчму з яе нацыянальнымі стравамі.

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка