Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.09.2014

Як мы правялі свой першы суботні дзень

                  

                  Восень зноў паклікала нас ў школу. Першыя вераснёвыя дні яшчэ песцяць сваім цяплом, таму не вельмі хочацца сядзець за партай. Кожны вучань чакае перапынку, каб падзяліцца нейкімі навінамі. Вось і зараз мы абмяркоўвалі нашу паездку ў горад Чэрвень, якая адбылася 6 верасня.    

Здаецца, што кожны ўжо ведае Чэрвень, яго гісторыю, але колькі цікавага мы даведаліся, калі наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны сярэдняй школы №3 г.Чэрвеня. Нас цёпла сустрэла Галіна Уладзіміраўна Тамковіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, і правяла экскурсію па музеі. З якой любоўю і цеплынёй яна распавядала пра кожны экспанат музея, яго гісторыю. Нам вельмі спадабалася партызанская зямлянка, дзе сабраны рэчы, якімі маглі карыстацца партызаны.Не кожны з нас бачыў сваімі вачыма снарады, міны ваеннага часу, ваенныя каскі савецкіх салдат і нямецкіх.Многа новага мы даведаліся пра герояў нашага краю, іх барацьбу з ворагам.

Яшчэ мы наведалі краязнаўчы музей гэтай установы, які толькі ў гэтым годзе пачаў сваю дзейнасць. Там сабраны розныя рэчы  сялянскага побыту, створаны жаночы кут. Галіна Уладзіміраўна расказала нам аб яго стварэнні, падзялілася планамі на будучае яго развіццё.

Далей наш шлях ляжаў у Чэрвеньскі дзіцячы дом творчасці. Там нас гасцінна сустрэла Анастасія Мікалаеўна Лойка. Яна пазнаёміла нас з Домам творчасці, а затым правяла гульні на свежым паветры. Яўгенія Валер’еўна Грыневіч і Кучук Наталля Генадзьеўна правялі з намі майстар-класы па арыгамі. Мы навучыліся вырабляць закладкі для кніг, прыгожыя кветкі, а яшчэ паглядзелі, якія цудоўныя вырабы робяць вучні разам са сваімі выкладчыкамі на занятках.Мы таксама займаемся ў гуртках, але не ўсе тэхнікі майстэрства засвоілі.

Закончылася наша падарожжа наведваннем кінатэатра, дзе мы паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Новыя прыгоды Беласнежкі”. Хоць гэта казка, але яна вучыць нас быць добрымі, чулымі, справядлівымі.

Хочацца пажадаць поспехаў усім, хто гасцінна сустрэў нас пад час экскурсіі. Выказаць словы падзякі адміністрацыі сярэдняй школы №3, дырэктару Дзіцячага дома творчасці , дырэктару кінатэатра і пажадаць ім творчага натхнення ў працы.

 

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка