Сёння ў Лядзенскай сярэдняй школе Чэрвеньскага раёна адсвяткавалі Масленіцу.
Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах, спявалі масленічныя песні, вадзілі карагоды.
Прыйшліся ўсім даспадобы разнастайныя блінцы са святочнага кірмашу.
Напрыканцы па традыцыі палілі чучала, назіралі за вогнішчам і гадалі: вернецца зіма ці нарэшце саступіць месца вясне?