Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.02.2015

Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах

                               

Мы цяпер жывём добра, можна казаць  - вельмі добра. Многія здзівяцца, а я лічу так! Я жыву пад мірным небам, у цудоўнай вёсцы Прамень,   дзе ладзяцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, да нас прыязджаюць  розныя госці,а яшчэ лепш – ездзім самі па Беларусі.

Якая цудоўная ў нас краіна! А якія людзі жывуць у ёй! Падарожнічаючы па розных гарадах, гістарычных месцах, я зноў і зноў у гэтым пераконваюся!  Нашы экскурсіі мы ладзім пастаянна на працягу ўсяго навучальнага года. У нас ёсць свой  аўтобус ! Дзякуючы начальніку аддзела адукацыі , спорту і турызму Асановіч Ларысе Валянцінаўне ў гэтым годзе мы з аўтобусам! Не трэба плаціць вялікіх грошай, толькі за паліва і ўсё! А паездкі мы любім, а я асабліва. Люблю падарожнічаць , знаёміцца з помнікамі архітэктуры, наведваць музеі і выставы, тэатральныя пастаноўкі, розная прэмьеры і г.д. Словам, пазнаю свет ...

 Каб дапамагчы яшчэ лепш пазнаць свой родны край, зразумець гісторыю і культуру сваёй краіны, група дзяцей і настаўнікаў  згодна гадавога плану работы нашай установы, у межах шостага дня вучэбнага тыдня наведалі Дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. Фото музей и остров слёз в Минске

І вось мы тут, у музеі пад адкрытым небам. Ён збіраўся яшчэ ў 80-х гадах мінулага стагоддзя. Прыкладна ў 1983-1985 гадах сюды звозілі з ўсёй Беларусі ўцалелыя апошнія старыя пабудовы: сялянскія хаты, сядзібы, карчмы, амбары, кузні, млыны, хлявы, гумны, цэрквы і шмат іншага, што мае гістарычную каштоўнасць. Музей мае рознапланавыя пабудовы розных частак Беларусі: “Цэнтральная Беларусь”, “Паазер’е”, “Падняпроўе”. Каб агледзець увесь комплекс, спатрэбіца шмат часу, а то і ўвесь дзень.   Мы ж наведалі толькі цэнтральную частку.

       Яшчэ здалёку мы ўбачылі вялізарны млын з паваротным механізмам  чатырох ветракоў, потым самыя смелыя рабяты ўзабраліся па прыступках і ўбачылі яго ўнутранную частку. Тут мы даведаліся, што такое “пуня” і “гумно”- гэта так называліся ў Беларусі хлявы спецыяльнага прызначэння для сушкі і захоўвання зерня. “Пуня” перавезена з вёскі Ваўкавыўшчына Міёрскага раёна Віцебскай вобласці. “Гумно” з вёскі Камянцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Убачылі ўніяцкую царку 18 стагоддзя, прывезеную з в.Логнавічы Клецкага раёна, карчму, тэатр-батлейку, прадметы побыту, якія знаходзіліся ў кожнай хаце,сядзібе. Кожнаму з нас было цікава даведацца, як жылі нашы продкі.Цікава было паглядзець на тагачасныя калыскі, хадункі, цацкі.Нашы продкі былі вельмі здольныя ў ганчарнай справе, будаўніцтве, ткацтве.

       Музей мае натуральны гістарычны подых,  і мы як быццам адчувалі сябе ў тым часе.У дадатак беларуская мова экскурсавода  надавала яшчэ большы каларыт гэтаму адчуванню. З яе вуснаў мы пачулі шмат цікавых гісторый пра звычаі і абрады беларусаў.

       Нашых вучняў і настаўнікаў вельмі ўразіў будынак і абсталяванне народнага вучылішча. Мы, як быццам апынуліся ў тым часе перад суровай настаўніцай і яе памочнікам “дысцыплінай”- кіем, які быў у дзядзькі-наглядчыка, які мог ударыць палкай па руках, ці зрабіць “закрутку” вушэй, а яшчэ паставіць у вугал каленямі на соль непаслухмяных вучняў.

      Пакідаючы комплекс, мы набылі ў народных майстроў сувеніры з сімволікай музея: абярэгі, званочкі, рукавічкі і іншае.

     Далей наша падарожжа было ў горад Мінск на “Востраў слёз”, таму што на каляндары быў дзень напярэдадні Дня вываду нашых войск з Афганістана. Каля помніка мы ўсклалі кветкі, паслухалі цікавы аповед Ірыны Мікалаеўны аб гэтым святым для ўсіх месцы.

        Завяршылі мы сваё падарожжа наведваннем  лядовага катка, дзе вучні з вялікім задавальненнем пакаталіся на каньках.

        Дадому вярталіся позна, але былі шчаслівыя і шчыра падзякавалі нашых дырэктара Ірыну Мікалаеўну Змачынскую і вадзіцеля автобуса Яўгена Яўгенавіча Смаляка за цікавае падарожжа.

 

                                                                                                                     Бібліятэкар ДУА “Вучэбна -педагагічны

                                                                                                                      комплекс Лядзенскі дзіцячы сад-

                                                                                                                      сярэдняя школа” Міроненка Н.М.

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка