Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.05.2015

Завіталі да нас госці, Епіскап Барысаўскі – Мар’інагорскі Веніамін

Напрыканцы мая да нас завіталі ў госці свяшчэннікі з праваслаўных храмаў Чэрвеньшчыны на чале з Епіскапам Барысаўскім – Мар’інагорскім Веніамінам, пратаіереям Чэрвенскага акруга айцом Валер’янам і настаяцелем храма Уваскрэсення Хрыстова айцом Генаддзем.

З самага ранку  ва ўстанове царыла атмасфера нечага таямнічага і нечаканага. Таямнічага, бо ніхто не ведаў, як адбываецца асвяшчэнне школьнага будынку. Нечаканага, бо не ведалі, хто завітае ў госці.

Амаль у дванаццаць гадзін да нас прыехалі госці. Настрой ва ўсіх быў дабразычлівы і крыху ўзніслы.Уладыка Веніамін сардэчна вітаўся з усімі вучнямі, настаўнікамі і іх бацькамі. У гутарцы з вучнямі Епіскап Веніамін закрануў такія важныя пытанні, як неабходнасць выбару  добрага ўзора паводзін, павагі і паслухмянасці бацькоў, настаўнікаў, старання ў вучобе. Таксама свяшчэннік растлумачыў значэнне асвяшчэння установы. Пасля асвяшчэння адбыўся кароткі малебен, пасля якога было асвяшчэнне ўсіх кабінетаў і пакояў установы.

Атмасфера на працягу некалькіх гадзін была цёплая. Кожны з вучняў і настаўнікаў атрымалі благаслаўленне ад свяшчэннікаў. У падарунак мы атрымалі ікону Ефрасініі Полацкай- заступніцы Беларусі і асветніцы.

 

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка