Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

06.02.2016

Вечар школьных сяброў

У суботу, 6 лютага, як звычайна ва ўстанове адбыўся Вечар сустрэчы з выпускнікамі мінулых гадоў. Вечар прайшоў незвычайна – у форме “ўрокаў”, на якія былі запрошаны выпускнікі , якія скончылі школу 5,10,15,20,25,30 і 35 гадоў таму назад. “Прагульшчыкамі “ аказаліся выпускнікі 5 і 20 гадоў. Магчыма, справы затрымалі іх дома.Астатнія прынялі актыўны ўдзел на “ўроках”, дзе было шмат гумару, успамінаў. Гучалі вершы Рымашэўскага Генадзя, які прысвяціў іх родным мясцінам, дарагім сэрцу людзям. Шмат цёплых слоў было адрасавана настаўнікам Міхіевіч Клаўдзіі Адамаўне, Навакоўскай Вользе Рыгораўне, Вяржбіцкім Казіміру Ваўжэнцьевічу і Але Пятроўне, Бабіч Веры Іванаўне і Бабічу Георгію Георгіевічу , якія вучылі іх пераадольваць цяжкасці, ісці па жыцці з высока паднятай галавой, быць сапраўднымі людзьмі.

Для выпускнікоў была падрыхтавана святочная канцэртная праграма, якую правялі намеснік дырэктара па ВВР Жаваранкава І.Г. і вучань 8 класа Бандзік Аляксандр. У праграме гучалі песні, якія выконвалі ўдзельнікі народнага ансамбля “Далінушка” СДФ в.Горкі, удзельніцай якога з’яўляецца дырэктар установы Змачынская Ірына Мікалаеўна, Сіняўская М.В., настаўніца музыкі, вучні. З захапленнем гледачы сустрэлі самых маленькіх артыстаў, вучняў 1 і 2 класаў, якія выконвалі вальс. Усім выпускнікам спадабалася вечарына і яны былі ўдзячны калектыву ўстановы за гэты цудоўны вечар.

Выпускнікі 10,15,35 гадоў падаравалі ўстанове цэнныя падарункі ў знак удзячнасці за ўвагу да іх, за тыя веды, якія яны атрымалі ў сценах школы.

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка