Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.03.2016

Дзень аховы дзяцей

    1 сакавіка 2016 года ва ўстанове прайшло традыцыйнае для нас мерапрыемства: Дзень аховы дзяцей. Мерапрыемства пачалося са збору кіраўнічага складу. На агульнай лінейцы прайшла здача рапартоў. Госць мерапрыемства начальнік ПАСП №11 Гоман Сяргей Уладзіміравіч вітаў удзельнікаў мерапрыемства. Мерапрыемствы праводзіліся па плану. У дзіцячым садзе прайшла гульня –падарожжа “Ратаванка”. Дзеці з захапленнем слухалі расказ выхавацеля аб тым, як сябе паводзіць у нестандартных сітуацыях і з задавальненнем адказвалі на пытанні Сяргея Ўладзіміравіча, як правільна сябе паводзіць у час пажару і які тэлефонны нумар трэба набіраць у надзвычайных сітуацыях. У пачатковых класах праводзіліся наступныя мерапрыемствы: гульнёвы трэнінг “Небяспечныя прадметы”, гульня “Адзін дома”. Класны кіраўнік 7 класа Бабіч Тамара Анатольеўна арганізавала правядзенне гульні-атракцыёна “выратуй сябе-дапамажы сябру” сярод навучэнцаў 5-7 класаў. Сярод навучэнцаў 8-11 класаў настаўнік медыцынскай падрыхтоўкі Пяхота Людміла Пятроўна правяла практыкум  “Аказанне медыцынскай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях”. Напрыканцы быў праведзены агульнашкольны практыкум “Эвакуацыя пры пажары і задымленні”. Як заўсёды навучэнцы справіліся з практычнымі заданнямі навыдатна. Так трымаць!

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка