Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.03.2016

Наведванне Дома рамёстваў і Чэрвеньскага ЦДТ

   12 сакавіка 2016 года быў вельмі насычаным для навучэнцаў нашай школы. Янынаведалі Дом рамёстваў у в. Іванічы. Гэта быў сапраўды астравок мінулага. Удалося пабачыць невядомыя ў нашым абіходзе рэчы, даведацца аб гісторыі іх узнікнення, як імі карысталіся нашы продкі. Здзівілі сваёй прыгажосцю рушнікі. Навучэнцы даведаліся, што на рушніках узор служыць не толькі для ўпрыгожвання ,але і мае сваё сімвалічнае значэнне. Паспрабавалі ткаць. Пабачылі баклажку, жбан, дзежку, кадушку, калаварот і даведаліся для чаго служаць гэтыя рэчы.

   У гэты ж дзень нашы навучэнцы пабывалі ў Чэрвеньскім дзіцячым доме творчасці. Тут педагогі дадковай адукацыіКацярына Арзулаўна Кочава, Бацян Яўгенія Сяргееўна, Наталля Генадзьеўна Кучун прапанавалі нам цікавыя майстар-класы. Гэта быў і бодзі-арт, і лепка з гліны і арыгамі. А напрыканцы педагог-арганізатар Дарафейчык Ірына Мікалаеўна і харэограф Каткова Вераніка Вячаславаўна прапанавалі цікавую гульнёвую праграму. Не хацелася пакідаць сцены утульнага дома, але наперадзе чакаў дом рамёстваў у Іванічах.

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка