Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.04.2016

Дзень яднання Беларусі і Расіі

   У суботу, 02 красавіка,  ў школе адбылося цікавае мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання Беларусі і Расіі. Калектыўная творчая справа “Дзве сястры – Беларусь і Расія” прыйшлася да душы ўсім навучэнцам. Удзельнікі былі падзелены на 5 каманд. “Банкіры”, “Культурныя”, “Капітошкі”, “Герб” і “Саюз”. Маршрут складаўся з 8 станцый. “Гістарычная” прапаноўвала удзельнікам успомніць адметныя даты гісторыі, гістарычныя падзеі, разгадаць цікавыя крыжаванкі і адказаць на краязнаўчыя пытанні. Станцыя “Спартыўная” прапаноўвала справіцца з заданнямі на фізічную сілу і лоўкасць. На станцыі “Эканамічная”  удзельнікі разгадвалі эканамічныя загадкі, зараблялі балы рашаючы заданні эканамічнай віктарыны, разгадвалі эканамічныя красворды. На “Тэатральнай” станцыі удзельнікі рашалі творчыя задачы: прачытаць басню па ролям, праінсцэніраваць казку, спець беларускую народную песню. На “Культурнай” станцыі  разгадвалі віктарыну “На матчынай мове”, пазнавалі архітэктурныя помнікі, музычныя і літаратурныя творы, а таксама угадвалі культурнага дзеяча. Перамагла каманда “Банкіры”, на другім месцы каманда “Мая ініцыятыва”, а на трэцім месцы каманда “Культурная”. 

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка