Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.04.2016

Завочнае падарожжа і бацькоўскі сход

   У суботу, 9 красавіка, у школе прайшло цікавае завочнае падарожжа “Па старонках народнага календара”. Таццяна Віктараўна Шуканова  пазнаёміла навучэнцаў з народным календаром, народнымі павер’ямі і народнымі прыкметамі. У вясёлай і забаўляльнай форме дзеці знаёміліся з асноўнымі  праваслаўным  святамі. Расказвалі аб сваіх сямейных традыцыях. Цікава прайшла гульня “Што азначаюць народныя прыкметы?” . Дзеці даведаліся шмат цікавага.

   Хутка ўвесь свет будзе адзначаць Дзень касманаўтыкі і таму школьная бібліятэка прапанавала вусны часопіс па тэме “Беларусы, якія пакарылі космас”. Бібліятэкар Міроненка Ніна Міхайлаўна правяла з навучэнцамі невялікі экскурс у гісторыю касманаўтыкі і расказала. што наша краіна таксама унесла свій уклад у развіццё касманаўтыкі. З 500 касманаўтаў свету – трое нашых! А адзін з іх наш зямляк - Алег Навіцкі! Ганарымся!

   9 красавіка у актавай зале адбыўся бацькоўскі сход , на якім прысутнічалі законныя прадстаўнікі 9, 11 класаў.

   Намеснік дырэктара па ВВР Жаваранкава Ірына Генадзьеўна азнаёміла прысутных з правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў і з арганізацыей выпускных экзаменаў па заканчэнню навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

   Начальнік пажарна-аварыйнага паста в. Горкі Гоман Сяргей Уладзіміравіч правёў гутарку  з бацькамі па пытаннях папярэджвання пажараў, з правядзеннем паясняльнай работы аб забароне спальвання сухой расліннасці.

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка