Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

18.02.2017

Школа прадпрымальніцтва для моладзі. Уласная справа

   18 лютага 2017 годапрадстаўнікі школьнай бізнес-кампаніі “Грашовае дрэва” прэзентавалі сваю работу на эканамічным факультэце БДУ на курсах “Школа прадпрымальніцтва для моладзі. Уласная справа”. На форум былі запрошаны слухачы курсаў, а таксама бізнес-кансультанты, якія будуць працаваць з слухачамі курсаў і школьнай бізнес-кампаніей над уласнымі праектамі. Праекты будуць прадстаўлены на конкурс журы у красавіку месяцы. Ёсць магчымасць выйграць грант. Будзем старацца. На форум былі запрошаны  прадстаўнікі шведскай тэлерадыёкампаніі, бізнесмены, прадстаўнікі праекта MOST, які займаецца адукацыйнымі праектамі  і фінансуецца Еўрапейскім саюзам, выкладчыкі інстытута імя Гётэ і БДУ. Іх задача была пазнаёміцца з дзейнасцю беларускіх школьных бізнес-кампаній. Удзельнікі нашай школьнай бізнес-кампаніі правялі шэраг майстар-класаў па вытворчасці сваёй прадукцыі. З вялікім задавальненнем і з цікавасцю ўсе прысутныя сачылі за тым, як ўмела і якасна дзяўчаты крок за крокам рабілі свае шэдэўры. Цёплыя словы і парады ад прадстаўнікоў бізнеса і прадпрымальнікаў атрымалі не толькі навучэнцы, але і настаўнікі.

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка