Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2017

Дзень роднай мовы

   21 лютага ў нашай установе цікава, яскрава і па добраму прайшоў Дзень роднай мовы. Мовы, на якой мы размаўляем штодзень. Мовы, якая самая мелагучная, самая ласкавая, самая цёплая. Менавіта такімі словамі ахарактарызавалі беларускую мову нашы навучэнцы. Вельмі прыемна, што яна ёсць і мы з’яўляемся яе носьбітамі.

  Пачаўся дзень роднай мовы з урачыстай лінейкі, нас пазнаёмілі з планам правядзення сённешніх мерапрыемстваў. А потым гучалі трапныя выразы нашых пісьменнікаў, паэтаў, дзеячаў культуры  пра нашу мову. Гучалі вершы… Вершаў пра родную мову шмат і усе яны прыгожыя. Чыталі вершывучні ўсіх класаў. Да паэтычнага паедынку далучыліся і настаўнікі.

  Увесь дзень, на кожным уроку  звярталася ўвага на правільнае вымаўленне, ужыванне тых  ці іншых тэрмінаў, а таксама іх прымяненне ў мове.Пасля ўрокаў адбыліся цікавыя мерапрыемствы.

  Да Дня роднай мовы мы рыхтаваліся загадзя. Усе навучэнцы і педагогі удзельнічалі ў калектыўна-творчай справе “Мову родную люблю я”, падчас якой для вучняў былі падрыхтаваны цікавыя мерапрыемствы. Гульня “Палачкі на снезе” – для першакласнікаў, “Спрынт па складах”- для вучняў 2-3 класаў,  конкурс скорагаворак – для 4 класа, моўны турнір для вучняў 5-9 класаў.

   У бібліятэцы адбыўся  конкурс для вучняў 7-8 класаў “Беларускія пісьменнікі пра мову”.

  Карэспандэнты нашай школьнай газеты “Школьны мерыдыян” правялі апытанне сярод вучняў “Што для мяне родная мова?”. Вось некалькі адказаў на гэта пытанне:

 Альфяровіч Алеся, вучаніца 8 класа, прызёр раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры: “Беларуская мова – гэта скарб. Я не ўяўляю свайго жыцця без беларускай мовы. Гэта тыя словы, якія я чула з маленства, якімі пеліся мне калыханкі. Я заўсёды ёю карыстаюся. З вялікім задавальненнем чакаю мерапрыемстваў, якія адбываюцца ў нашай установе. Я лічу, што кожны чалавек павінен карыстацца сваёй роднай мовай.”

  Юрчанка Захар, вучань 6 класа, выдатнік: “Калі гавораць, што беларуская мова не патрэбна і амаль не ўжываецца, то я хачу сказаць, што яна для мяне самая родная, выразная. Гэта тая мова, якой я карыстаюся кожны дзень. Мне вельмі прыемна размаўляць на роднай мове. Асабліва я люблю чытаць творы беларускіх аўтараў. А яшчэ я люблю ўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія ладзяць для нас настаўнікі беларускай мовы і літаратуры. Да іх я вельмі старанна рыхтуюся і актыўна ўдзельнічаю.”

  Ахрамовіч Наталля, вучаніца 9 класа, прызёр раённай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры: “ Для мяне беларуская мова – гэта ўсё: і родная вёска, дзе я нарадзілася, і першая кніга,па якой я вучылася чытаць, і першыя словы маёй маці. Беларуская мова для мяне – непустыя словы, а пэўная частка душы, маё жыццё, накірунак маіх думак. Беларуская мова – гэта мова, на якой хочацца размаўляць зноў і зноў, гэта тое, што не трэба пакідаць у мінулым, а неабходна прынесці ў будучыню. Я ганаруся тым, што мовай майго народа з’яўляецца беларуская – прыгожая і неўміручая.

  Родная мова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яна – люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека.

 

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка