Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

23.02.2017

Дзень аховы працы

  23 лютага у Чэрвеньскім раёне праходзіў Дзень аховы працы. Раённымвыканаўчымкамітэтам было арганізавана правядзенне гэтага мерапрыемства на базе СПК “Вялікаполле”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства былі запрошаны ў Вялікапольскі сельскі клуб.  Вы можаце спытаць. Пры чым жа ж тут вучні нашай установы? А справа ў тым, што менавіта тут падводзіліся вынікі раённага конкурса дзіцячых малюнкаў на тэму “Бяспечная праца маіх бацькоў”. Нашы вучні таксама прынялі ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Трэба адзначыць, што вельмі актыўны ўдзел. Сярод узнагароджаных спецыяльнымі прызамі райвыканкама восем нашых навучэнцаў! Прыемна было атрымаць падарункі з рук намесніка старшыні райвыканкама Шахоцька Алы Канстанцінаўны. Самахвал Улляна, Багамаз Святлана, Бебешка Анжэла, Свяшчэннікава Аляксандра, Бебешка Сняжана, Біруля Аляксандр, Юрчанка Захар, Шуканова Дар’я – вось імёны нашых пераможцаў. 

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка