Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.02.2017

ваенна-спартыўная гульня “Зарніца”

  У суботу, 25.02.2017 года, у рамках правядзення Дня здароўяі  Дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў ва щстанове праводзілася ваенна-спартыўная  гульня “Зарніца”. Трэба адзначыць, што “Зарніца” – гэта добрая традыцыя. Яе мы праводзі кожны год і чакаем гэтай падзеі з вялікім задавальненнем і нецярпеннем. У гэту суботу “Зарніца” пачалася традыцыйна з пастраення каманд і здачы рапарта капітанаў. Удзел прымалі две каманды. Каманда “Вецер” і “Завея”. Наступны конкурс агляд строя і страявой песні. Далей было яшчэ цікавей. Бо хто не жадае пастраляць з сапраўднай пнеўматычнай вінтоўкі? Усе члены каманд мелі магчымасць прынесці сваёй камандзе балы. Колькі выбіў на мішэні, столькі і дабавілась у капілку каманды. Канешне не щсе змаглі папасць у “яблычка”, але стралялі з задавальненнем. Лепшым стралком аказаўся Горлаў Арцём, яки  выбіў 21 ачко, Мурашка Вольга – лепшая сярод дзящчынак,  змагла выбіць таксама 21 ачко. Далей мы выяўлялі -  хто самы моцны. Дзяўчынкі аджымаліся, а хлопчыкі падцягваліся. Стараліся усе. Лепшай сярод дзяўчынак аказалася Ігнатовіч Яна - 36 раз, а лепшым сярод хлопчыкаў стаў Горлаў Дзяніс – 11 раз. Ну а далей было самае цікавае – пошук пікетаў па картасхеме. Як мы любім гэту справу! Гэта ж так цікава: знайсці хутчэй,  чым сапернік,  пікет. Дух спаборніцтва панаващ сярод нас. Пасля збора пікетаў нас чакалі эстафеты. Ды не проста эстафеты, а эстафеты ў працівагазе, аказанне першай урачэбнай дапамогі пацярпеўшаму, перанос пацярпеўшага на насілках. Напрыканцы мы высвятлялі хто дужэйшы пры дапамозе каната. Перамагла каманда “Завея”. Але гэта не сапсавала настрой “Ветру”. У выніку перамагла “Завея”, але з розніцай у адзін бал. Можна сказаць, што перамагла дружба. Пасля спаборніцтваў традыцыйная каша. Елі як сапраўдныя салдаты з апетытам і задавальненнем. 

  На гэтым суботні дзень не скончыўся.  З раённай газеты мы даведаліся аб тым, што ў храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца  г.Чэрвеня  прыбудзе ікона святой Матроны Маскоўскай для пакланення веруючых. Гэта навіна нас усхвалявала. На базе нашай школы з гэтага навучальнага года арганізавана работа рэсурснага цэнтра па духоўнаму выхаванню і выкладаецца факльтатыўны курс “Асновы праваслаўнай культуры”, рэгулярна праводзяцца урокі духоўнасці, на якіх мы знаёмімся з гісторыямі жыція  святых. Пра Матрону Маскоўскую мы таксама чулі. Таму не выкарыстаць такую магчымасць, як пакланіцца святыні,  мы не змаглі. Вучні нашай школы наведалі храм і мелі магчымасць дакрануцца да святыні, папрасіць здароўя для сваіх блізкіх.

Фотоматериалы

  • Спортивно-патриотическая игра Зарничка